гаспадарку. — Яшчэ паглядзім, Віктар, у якім яна ў цябе стане. Сам ведаеш, ката ў мяшку не купляюць (ЛіМ. 18.04.1975). Фразеалагізм усведамляецца як жывая метафара. Кату па пяту. Уласна бел. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць (П. Місько. За лужком, за рэчкаю). Вобразнасць гэтага фразеалагізма, кампаненты якога звязаны рыфмай, заснаваная на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Кацялок варыць у каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. котелок варит, укр. казанок варить). Хто-н. разумны, кемлівы, знаходлівы. — Кацялок у цябе варыць, — пастукаў ён мяне па лбе (А. Якімовіч. Цяжкі год). Прастамоўны выраз, утвораны на аснове сінанімічнага галава варыць у каго (гл.). Экспрэсіўнасць гэтага ўтварэння параўнальна з яго прататыпам значна павялічваецца, бо кампанент кацялок, прадметна-семантычна ўзаемазвязаны з кампанентам варыць, выклікае асацыяцыі са значэннем 'невялікая пасудзіна, у якой вараць стразу'. Параўн. урывак з сатырычнага верша К. Крапівы «Цяп!», дзе гаворыцца пра «служку з гарснаба», які забараніў прадаваць торф на рынку: «Гнулі ж людзі свой горб, дык прадаць гэты торф мараць. Мо б хто з воз прывалок падагрэць „кацялок", чый не варыць. Ды хутчэй як мага! Хоць бы гэтаму „Г", што з гарснаба, бо наконт „кацялка" і ў яго, дзівака, слаба». Каша заварылася. Агульны для ўсходнесл. м. Распачалася складаная, непрыемная справа. Уся гэта каша заварылася пасля таго, як сюды прыязджаў стары скарбовы каморнік са сваімі інструментамі (Я. Колас. Нёманаў дар). Выраз узнік на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма заварыць кашу (гл.). Каша ў галаве ў каго. Магчыма, недакладная калька з ням. м. (Grützkорf дурніла'; складаны назоўнік, у якім Grütz — каша, Корf — галава). Хто-н. блытана разважае, не мае яснасці ў разуменні чаго-н. — Разумнікі любяць вучыць, кіраваць, камандаваць. — Ну-ну… Каша ў цябе ў галаве (Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі). Выраз успрымаецца як матываваны, іранічнагіпербалізаванага ўтварэння. Кашы не зварыш з кім. Агульны для ўсходнесл. м. Не дамовішся, не дойдзеш да згоды. Даставалася Лявону, і Пятрусю, і Сымону за чартоўскі чмут, туман, бо яны ўсе — канаводы, звадыяшы, і не зварыш з імі кашы (Я. Колас. Ігрышча). Першапачатковая форма фразеалагізма, у якой ён зрэдку ўжываецца і цяпер, — піва не зварыш: «Ага, смяешся! значыць
49 👁