Карты раскрыты чые. Гл. усе карты раскрыты чые. Карты ў рукі каму. Гл. і карты ў рукі каму. Карычневая чума. Агульны для ўсходнесл. м. Фашызм. Час яшчэ не сцёр ні з памяці людской, ні з пакутнай зямлі слядоў, якія пакінулі на ёй нечуваныя трагедыі, страты і ахвяры, што прынесла чалавецтву карычневая чума (В. Вітка. Даследуецца чалавек). Узнікненне фразеалагізма абумоўлена тым, што ў Германіі фашысцкія малойчыкі насілі карычневыя кашулі. Касіць дугой. Уласна бел. Не назапасіўшы корму для жывёлы, выпрошваць, купляць, пазычаць яго. Хай здаваў бы [скаціну] мой, у каго кармоў няма. Напрыклад, Сурміла. Ён ужо з месяц як косіць дугою (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Выраз каламбурнага характару. Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння касіць касой, у якім назоўнікавы кампанент заменены словам дугой. Апошняе сімвалізуе запрэжанага каня, на якім едуць здабываць сена. Касцьмі класціся. Уласна бел. Прыкладаць вялікія намаганні дабіцца чаго-н. Дзесяткі гадоў мы змагаліся за родную мову — некаторыя касцьмі клаліся ў тым змаганні (як Уладзімір Дамашэвіч, напрыклад), закідвалі пісьмамі ЦК КПСС, Гарбачова (В. Быкаў. Выступленне на VII з'ездзе СП БССР). Склаўся на аснове фразеалагізма легчы касцьмі, вядомага яшчэ ў старажытнасці. Паводле летапісу, князь Святаслаў перад бітвай з грэкамі ў 970 г. сказаў воінам: «Не посрамим земли Русския, но ляжем костьми ту; мертвые бо срама не имут». Касы (косы) сажань у плячах. Паўкалька з руск. м. (косая сажень в плечах). Рослы, плячысты, магутнага складу (пра мужчыну). Марыя Міхайлаўна ўважліва агледзела рослага правадніка. Касы сажаньу плячах. Волат (У. Мяжэвіч. Яблынька для доктара). Вобразная аснова гэтага фразеалагізма грунтуецца на гіпербале. Даўней, да ўвядзення метрычнай сістэмы, у Расіі і Беларусі выкарыстоўваўся сажань — мера даўжыні, роўная З аршынам, або 2,134 м. Апрача гэтай меры, быў яшчэ махавы сажань, роўны двум з палавінай аршынам (па даўжыні адлегласці разведзеных у бакі рук), і касы сажань, які раўняўся адлегласці ад вялікага пальца правай нагі да канца сярэдняга пальца паднятай угору левай рукі. Ката ў мяшку купляць. Калька з франц. м. (асhеtег сhаt еn росhе). Выраз вядомы амаль усім славянскім народам, а таксама немцам і абазначае 'набываць што-н. завочна, нічога не ведаючы пра якасці набытку'. — Ну што, Іван, пераапранайся і прымай
Дадатковыя словы
асhеtеr, зездзе
41 👁