Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага капаць на мазгі каму 'пастаянна гаварыць адно і тое ж, уздзейнічаючы на каго-н., павучаючы, настаўляючы каго-н.'. Капаць яму каму, пад каго, для каго. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіць зло, шкодзіць, рыхтаваць вялікую непрыемнасць камун. — Ты сам сабе яму капаеш… — Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгіню Васіль (Я. Колас. Дрыгва). Паходзіць з прыказкі Не капай другому яму, сам увалішся. Фразеалагізм захаваў той самы сэнс, што і ў прыказцы, і здольнасць кіраваць давальным склонам, але развіў і іншыя кіравальныя сувязі (пад каго, для каго). Капля ў моры чаго. Гл. кропля (капля) у моры чаго. Капнуць глыбей. Агульны для ўсходнесл. м. Больш грунтоўна вывучыць, высветліць што-н., пранікнуць у сутнасць чаго-н. У 1949 годзе мяне вырашылі перавесці на новы факультэт. Я адразу ўцяміў, што там прападу: капнуць глыбей і высветляць, што сын расстрэлянага шпіёна пралез да сакрэтаў (А. Лукашук. Здзек). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з перыферыйнымі значэннямі адпаведных слоў: капнуць — са значэннем 'унікнуць у што-н., дабрацца да чаго-н.', глыбей — 'больш змястоўна, больш грунтоўна'. Капціць свет. Уласна бел. Жыць без пэўнай мэты, без справы, без карысці для іншых. — Што, адны жывяце? — Адны. Во з дзедам так і капцім свет, — тужліва адказала кабета (В. Быкаў. Сотнікаў). Узнік, відаць, на аснове фразеалагізма неба капціць (гл.) і ўжываецца з тоесным значэннем: не капціў дарэмна свету (К. Крапіва), стварэнне гэта свет копціць (І. Козел). Капыліць (закапыліць) губы (-у). Агульны для бел. і ўкр. м. Крывіцца, выражаючы незадаволенасць, злосць. Скіба гумару ў сітуацыі не зразумеў, ён адно чмыхнуў і, як кажуць, закапыліў губу (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану. Карміць абяцанкамі каго. Паўкалька з руск. м. (кормить обещаниями). Абяцаць зрабіць што-н. у хуткім часе і не выконваць абяцанага. Цётка ведала дабрату свайго пляменнічка: толькі абяцанкамі корміць (М. Лобан. На парозе будучыні). Утварыўся ў руск. м. на базе фразеалагізма кормить завтраками, у апошнім кампаненце якога каламбурна сутыкаюцца два значэнні: снеданне' і 'абяцанне зрабіць што-н. заўтра'. Карты золытаны чые, каго. Гл. усе карты золытаны (змешаны) чые, каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблытаны
55 👁
 ◀  / 440  ▶