Юда прадаў свайго настаўніка за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго. I ў коле і ў мяле. Уласна бел. У самых разнастайных жыццёвых сітуацыях (быць і пад.). Чалавек гэты пабыў як кажуць, і ў коле і ў мяле, але пакуль што неўпадабаў сабе пэўнага прыстанішча (І. Сіманоўскі. Развесяліліся бюракраты). Утвораны па мадэлі тыпу і там і сям, і ў хвост і ў грыву. Структурная схема і… і... запоўнена цяпер ужо ўстарэлымі ці зніклымі словамі або іх асобнымі значэннямі. Кола, паводле «Слоўніка…» І. І. Насовіча, — 'млынавое кола', а мяла — 'мялка, мяліца, на якой лён або пяньку мнуць'. I ў хвост і ў грыву. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) вельмі моцна (біць, паганяць каго-н., пападаць каму-н.), 2) бязлітасна, непрымірыма (біць, лупіць, крыць і пад.). А вунь і брат Міша ідзе. Награшыў я, госпадзі, будзе мне і ў хвост і ў грыву… (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). А гнаць іх пачнём, тут ужо і будзеце не абараняцца, а наступаць, лупіць у хвост і ў грыву (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Узнік са свабоднага спалучэння слоў, якое першапачаткова ўжывалася, калі гаворка ішла пра каня. I швец (шавец) і жнец і на дудзе (у дуду) ігрэц. Агульны для ўсходнесл. м. Майстар ва ўсякай справе, здатны да ўсяго. О, паляшук!.. На ўсе рукі здатны, ён табе і швец і жнец і на дудзе ігрэц (У. Калеснік. Пасланец Праметэя). Тарас быў і сталяр, і цясляр, і шавец і жнец і ў дуду ігрэц (У. Караткевіч. Лісце каштанаў). Асобныя кампаненты гэтага матываванага фразеалагізма патрабуюць каментарыяў. Як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча, швец — шавец', ігрэц — 'ігрок, музыкант'; параўн. таксама ў гэтым жа слоўніку: ні швец ні мнец ні ў дуду ігрэц
49 👁