Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, пазбягаючы перашкод. Не справіўшыся з намечаным, адказныя работнікі пайшлі па лініі найменшага супраціўлення: аформілі ў лютым акт на спісанне (Звязда. 9.09.1986). Утвораны на аснове тэрміналагічнага словазлучэння, звязанага з фізічнай з'явай — выбіральным праходжаннем току па лініі з найменшым электрычным супраціўленнем. Ісці (пайсці) угору (угару). Агульны дляўсходнесл. м. (руск. идти в гору, укр. іти в гору). Ужыв. са значэннямі 'дабівацца болын высокага становішча ў жыцці, грамадстве' і 'паспяхова развівацца, паляпшацца (пра справу, гаспадарку і пад.)'. Пасля смерці бацькі Паўла абралі царкоўным папячыцелем у шчаткаўскім прыходзе. Прыход багаты. Павал адразу пачаў ісці ўгору… (П. Галавач. Дзве сцежкі). Ну, думаю, трымайся, Сямён, справы твае быццам пайшлі ўгару, не балбачы толькі (В. Быкаў. Кар'ер). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, у якім угору абазначае 'уверх, увысь'. Існуе таксама думка, што выраз паходзіць з маўлення карцежнікаў і звязаны з пашыранай у XVІІІ-ХІХ стст. картачнай гульнёй «горкай», у якой ісці ў гару абазначала выйграваць'. Параўн., аднак, існаванне ў руск. м. двух антанімічных фразеалагізмаў идти в гору і идти под гору, што адмаўляе іх этымалагічную сувязь з названай картачнай гульнёй. Ісці (пайсці) у Каносу. Паўкалька з франц. (аllег à Сапоssа) ці італ. (аndаге а Сапоssа) м. Уніжацца перад кім-н., каяцца, станавіцца пакорлівым, прызнаваць сябе пераможаным. Што там шэпчуць, баючыся, скрытна зноў, пачуўшы крок галодных, босых? Маўчыце лепш! Пакіньце нас і спадчыну бацькоў, — за вамі мы не пойдзем у Каносу (М. Танк. З паднятай галавой). Каноса — замак у Паўночнай Італіі, у якім доўгі час жыў папа Грыгорый VII. Імкнучыся да сусветнага панавання, папа пракляў і адлучыў ад царквы германскага імператара Генрыха IV, калі той не захацеў падпарадкавацца папскай уладзе. Баючыся страціць прастол, зімой 1077 г. Генрых пехатой пайшоў у Каносу і тры дні прасіў у папы прабачэння. Іудаў (юдаў) пацалунак. Паўкалька з франц. (bаіsег dе Judаs) ці англ. (а Judаs kiss) м. Здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы. Тысячы брацкіх магіл, сотні і сотні спаленых вёсак, сёл і гарадоў, да двух з паловай мільёнаў загубленых фашыстамі і іх наймітамі чалавечых жыццяў.. Вось жудасныя вынікі «гераізму» фашысцкіх паслугачоў, сапраўдныя вынікі іудавых пацалункаў… (М. Лынькоў. Аб вылюдках). Выток фразеалагізма — евангельская прытча (Лука, 22, 47) пра Юду Іскарыёта — аднаго з дванаццаці вучняў Ісуса Хрыста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bаіsеr, аllеr, зявай, карер
49 👁
 ◀  / 440  ▶