сэрца). Тут Іра падумала, што калі б яна папрасіла бацьку, то, відаць, той не паскупіўся б. Купіў бы і туфлі, і боцікі… Грошы ў яго ёсць, і з гандлярамі ў яго печкілаўкі (А. Цяжкі. Ахвяра). Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым сялянскім бытам. Вялікая цагляная печ і шырокія лаўкі каля сцен — асноўныя «стрыжні» сялянскай хаты. Яны ж і сімвал гасціннасці: добрага чалавека і пакормяць усім, што ёсць у печы, і, калі ён замёрз ці вымак, пакладуць спаць на печы. Выраз фіксуецца ў працах І. І. Насовіча, Я. А. Ляцкага, М. Федароўскага. Іскра божая у каго, у кім. Запазыч. з руск. м. (искра божья). Талент, прыродны дар, здольнасці. Жывінкаў ім ёсць, іскру божую мае… (М. Ракітны. Сын). Лічаць, што выраз з'яўляецца недакладнай калькай з франц. м. (fеu sасtê, літаральна «свяшчэнны агонь») і ў творах XVIII–XIX стст. часцей ужываўся ў форме искра божества. I след прастыў каго, чый. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. бясследна знік, схаваўся. Абурыўся карэспандэнт, кінуўся да фермы, а старшыні і след прастыў (У. Кузьмянкоў. Ішла вясна). Ужыв. і ў форме і след прапаў. Бацька і Яўхім прыедуць, а іх і след прапаў — шукай ветру ў полі!.. (І. Мележ. Подых навальніцы). Абодва варыянты прыйшлі ў літаратурную мову з лексікону паляўнічых, для якіх след можа прапасці ці прастыць і ў прамым значэнні гэтых слоў (гл. па гарачых слядах). Ісці на ражон. Гл. лезці (ісці) на ражон. Ісці (пайсці) ва-банк. Агульны для ўсходнесл. м. Дзейнічаць, рызыкуючы ўсім, што ёсць. Я іду ва-банк — пан ці прапаў. Хачу рызыкаваць толькі пры той умове, што сапраўды прынясу карысць Радзіме і заслужу яе літасць (І. Новікаў. Да світання блізка). Тымі, хто ведае франц. м., выразна адчуваецца сэнсавая таўталагічнасць гэтага выразу. У фразеалагізме ёсць запазычанне з франц. м. vа bапquе, што значыць 'іду на банк', ці, інакш, 'гуляю на ўсе грошы, пастаўленыя на кон'. Запазычанне злілося ў мове карцёжнікаў у адно слова ва-банк і ўступіла ў сувязь з дзеясловам ісці. У такім выглядзе словазлучэнне, пераасэнсаваўшыся, перайшло ў літаратурны ўжытак. Ісці (пайсці) на вудачку чыю, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Даваць сябе падмануць. — Хіцёр ён, — трасе галавою стары Сусла, — якая-такая цяпер навука?.. Бязбожніцтва пайшло, заліваюць кулі, а дурні на вудачку ідуць (Я. Колас. Туды, на Нёман). Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні рыбакоў ужываецца з прамым значэннем слоў. Ісці (пайсці) па лініі найменшага супраціўлення. Відаць, паўкалька з англ. м. (tаkе thе lіnе оf lеаst геsіstапсе). Выбіраць
Дадатковыя словы
rеsіstапсе, зяўляецца
47 👁