Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
I нашым і вашым. Запазыч. з руск. м., дзе выраз паводле паходжання з'яўляецца часткай прыказкі И нашим и вашиш за копейку спляшем. Ужыв. са значэннем 'адначасова і адным і другім', адмоўна характарызуючы паводзіны чалавека, які служыць, дагаджае двум розным па поглядах бакам. Пра Ганскага гаварылі, што парадку не глядзіць. Куды яго хто паверне, туды ён і вернецца — і нашым і вашым (К. Крапіва. Мядзведзічы). I пайшло і паехала. Уласна бел. Прыйшло ў рух, пачалося што-н. (пра інтэнсіўнае разгортванне чаго-н.). I пайшло і паехала: таўкуць нагамі адзін аднаго, ажно з коўдры пыл курыць, пакуль маці не возьме бацькаву дзягу ды па коўдры той — два разы Яську, адзін раз — Калюлю (М. Гіль. Пуд жыта). Выраз генетычна каламбурнага характару. Узнік на аснове слова пайшло ў выніку накладання на значэнне 'пачало адбывацца' яшчэ аднаго, зыходнага значэння гэтага ж слова 'пачало рухацца, ступаючы нагамі' і яго каламбурнага дапаўнення дадаткам паехала 'пачало рухацца пры дапамозе транспарту'. І пальцам не варухнуць (не паварушыць, не паварухнуць). Калька з франц. м. (nе раs bоugег lе реtіt dоigt). Нічога не зрабіць, не прыкласці ніякіх намаганняў (для ажыццяўлення чаго-н.). Ніхто не пакінуў сваіх кароў, не паварухнуў пальцам, каб пасобіць гаротнай кабеціне знайсці сына (Р. Мурашка. Сын). Склаўся на аснове евангельскага тэксту пра фарысеяў: «Звязваюць нязручны для нашэння цяжар і ўскладваюць на плечы людзям, а самі не хочуць і пальцам зрушыць яго». I пернікам не заманіш каго куды. Недакладная паўкалька з руск. м. (и калачом не заманишь). Нічым, ніякім чынам не ўгаворыш, не прывабіш каго-н. быць дзе-н. А можа, і не маладая [настаўніца прыехала]? Маладых сюды і пернікам не заманіш (С. Грахоўскі. Ранні снег). Унутраная форма фразеалагізма выразная, звязаная з прыцягальнасцю ласункаў. Хоць у «Руска-беларускім слоўніку» (1953, 1982) рэкамендуюць пераклад: калачом не заманишь — абаранкам не забавіш, але маўленчая практыка замацавала іншы, больш экспрэсіўны выраз (і пернікам не заманіш). Не прыжыўся ў літаратурнай мове і сінанімічны выраз і пірагом не заманіш, занатаваны І. Насовічам. І печкі і лаўкі (печкілаўкі). Агульны для бел. і руск. м. Ужыв. са значэннямі: (пры кіравальнай сувязі каму) 'хто-н. мае добры прытулак дзе-н.' і (пры кіравальнай сувязі ў каго, з кім) 'хтон. блізка знаёмы з кім-н.'. —Дома п'е?.. — Ого! Смалы ён умяне дома вып'е, а не гарэлкі! — зноў загарэлася Яніна. — У браціка свайго, у Вацака. Яму там печкі і лаўкі (А. Шашкоў. Спытай сваё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bоugеr, выпе, зяўляецца
56 👁
 ◀  / 440  ▶