Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Гэта сэнсава алагічнае спалучэнне каламбурнага характару. Першапачаткова мелася на ўвазе: ніхто нічога не гаворыць пра кагосьці, нават куры, якія, зразумела, не ўмеюць ні гаварыць, ні шаптаць. I лейцы ў рукі каму. Уласна бел. У каго-н. ёсць усе падставы быць кіраўніком чаго-н. Вы гаворыце тое, што цвярдзілаў свой час Сініцкая… Дык вам і лейцы ў рукі, Мікалай Пятровіч! У добры час… (М. Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы). Утварыўся ўнутрыфразеалагічным спосабам — на аснове дзеяслоўнага выразу браць лейцы ў рукі (гл.), сэнс якога — 'прымаць на сябе кіраванне чым-н.'. «Абломак» дзеяслоўнага выразу захоўвае «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма. Можна гаварыць, што выраз ілейцы ў рукі сфармаваўся і шляхам мадэліравання — на ўзор такіх фразеалагізмаў, як ікнігі ў рукі (каму), ікарты ў рукі (каму) (гл.). Імя каму, чаму легіён. Запазыч. з царк. — слав. м. Каго-, чаго-н. вялікае мноства, вельмі многа. Яўген стараўся не глядзець на яго, думаючы — як, мабыць, надакучыла гэтаму чалавеку вадзіць па ўчастку цікаўных гасцей, імя якім легіён (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Паводле Евангелля (Лука, 8,30), Ісус спытаўся ў аднаго ашалелага, як яго імя, і той адказаў: «Легіён імя нам, таму што нас многа» (г. зн. не адзін, а шмат чарцей было ў ім; калі ў чалавека, паводле старажытных уяўленняў, уваходзіць нячыстая сіла, ён становіцца шалёным). Фразеалагізацыі словазлучэння садзейнічалатое, што тут слова легіён выкарыстана не з прамым тагачасным значэннем ('найбольшае вайсковае злучэнне ў Старажытным Рыме — ад 6666 да 12 500 і больш чалавек'), а з пераносным многа'. І на дух не пераносіць, не выносіць і пад. каго, што, чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча, неаспрэчна, катэгарычна. Трэба сказаць, што ён меў адну важную асаблівасць: ва ўсім любіў яснасць і на дух не пераносіў нічога чужароднага, замежнага, цьмянага і ўвогуле малазразумелага (А. Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»). Першапачаткова на дух (не пераносіць) сэнсава быў рэакцыяй на пах, які выдзяляецца з паверхні скуры чалавека ці жывёлы. Як адзначаецца ў літаратуры, ёсць людзі, якія па паху могуць адрозніць негра ад араба, індуса ад кітайца ці татарына. Параўн. прыклад, дзе фразеалагізм на дух яшчэ ўтрымлівае часцінкі пачатковага значэння антыпатыі да пэўных пахаў: «Дзе чарка, там і цыгарэта. Мая жонка поедам есць з-за курыва. На дух не пераносіць» (А. Казлоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
58 👁
 ◀  / 440  ▶