З рукапіснага неапублікаванага збору прыказак Яна Чачота» (яго запісы прыказак у навагрудскіх і лепельскіх гаворках адносяцца да 40-х гадоў XIX ст.). І канцы ў ваду. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'не засталося ніякіх слядоў, доказу (злачынства, правіннасці)' і 'на гэтым усё кончана (пра канчатковую развязку чаго-н.)\ Наладзілі следства. Усім вядома было, што гэта Вінцанцюк пастараўся, але выразнага доказу не было. Усё было зроблена гладка — і канцы ў ваду (К. Чорны. Лявон Бушмар). [Наеум:] Слова сказана, дый дзела звязана. Тады гарэлка на стол, ручнікі гатовы, дый канцы ў ваду (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Ёсць некалькі меркаванняў пра этымалогію гэтага фразеалагізма. Адно з іх (найбольш пераканальнае) звязвае ўзнікненне фразеалагізма са звычкай разбойнікаў кідаць трупы забітых у раку, каб схаваць сляды злачынства. Выраз фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча. І карты ў рукі каму. Агульны для ўсходнесл. м. У каго-н. ёсць усе падставы, магчымасці зрабіць, выканаць што-н.; хто-н. найбольш падыходзіць да чаго-н. (сваімі ведамі, вопытам і пад.). Няўжо, Аляксандр Максімавіч, не абыдзецца без маёй асобы там? Я ж не мастак па такіх вось справах… Вам і карты ў рукі, га?.. (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). Утварыўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма і кнігі ў рукі каму (гл.). Выкарыстана структура фразеалагізмапапярэдніка, а адзін з кампанентаў заменены словам карты. Цяжка сказаць, якія карты — тапаграфічныя, геаграфічныя ці ігральныя — меліся на ўвазе пры ўзнікненні фразеалагізма. I кнігі ў рукі каму. Агульны для ўсходнесл. м. У кагосьці ёсць усе падставы, вялікія магчымасці зрабіць, выканаць што-н. А ігракам з вышэйшай Лігі, як той казаў; і ў рукі кнігі! (ЛіМ. 7.05.1976). Узнік з прыказкі Пісьменнаму і кнігі ў рукі, атрымаўшы ў спадчыну ад яе некаторыя рэшткавыя з'явы: рэалізацыя выразу ў маўленні немагчыма без дапаўнення яго назвай суб'екта ў давальным склоне (ікнігі ў рукі каму), неабходным элементам фразеалагізма выступае часціца і. Семантыка гэтага прыказкавага «абломка» значна пашырылася ў параўнанні са значэннем прыказкі, якая выкарыстоўвалася толькі ў дачыненні да пісьменных людзей. I куры не шэпчуць пра каго. Уласна бел. Ніхто нічога не гаворыць пра каго-н., хто-н. не з'яўляецца аб'ектам размовы. — Гэта чаму такая непрыхільнасць раптам да мужчын?.. Але ж я тут які прычыннік? — Пра вас і куры не шэпчуць, не... (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара
Дадатковыя словы
абектам, зявы, зяўляецца, субекта
60 👁