Іграць першую скрыпку. Калька з ням. м. (dіе егstе Gеіgе sріеlеn). Быць галоўным у якой-н. справе. Карнач там намеснік сакратара партбюро і, як расказваў Кіслюк, іграе ў бюро першую скрыпку, большасць членаў заварожана ім (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Прыйшоў з прафесійнай мовы музыкантаў, якія першай называюць скрыпку, што выконвае ў аркестры галоўную партыю; адпаведна іграць першую скрыпку — значыць выконваць на скрыпцы або групе скрыпак вядучую партыю ў струнным ці сімфанічным аркестры. Іграць (сыграць) другую скрыпку. Калька з ням. м. (dіе zwеіtе Gеіgе sріеlеn). Займаць другараднае, падпарадкаванае становішча ў чым-н. Як вядома, у маладосці ён [Антон] прывык іграць другую скрыпку пры старэйшым браце Іване (У. Калеснік. Памяць — настаўніца жыцця). Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якое ў маўленні музыкантаў абазначае 'выконваць у аркестры другую, суправаджальную партыю'. Іерыхонская (ерыхонская) труба. Паўкалька з франц. м. (tгоmреttе dе Jéгісhо). Чалавек з вельмі гучным голасам. Хлопцы пасапвалі насамі. Мудрык храпе. Выводзіць рулады, нібы трактар, Іерыхонская труба (І. Навуменка. Бульба). Выток фразеалагізма — біблейскі тэкст (Ісус Навіна, 6). Ізраільцяне, вызваліўшыся з егіпецкага палону, накіраваліся ў Палесціну і па дарозе асадзілі горад Іерыхон. Сцены горада былі вельмі моцныя, і, здавалася, іх немагчыма разбурыць. Але калі ўсе затрубілі ў свяшчэнныя трубы, то сцены абваліліся і горад быў узяты. I жук і жаба. Уласна бел. Усе без выключэння; усякі, кожны чалавек. Адчуваў [Янка]: ён цяпер самы няўдачлівы ў Янкавінах чалавек. I жук і жаба будуць тыцкаць у яго пальцам (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень). Створаны па аналогіі са шматлікімі выразамі, кампаненты якіх звязваюцца паўторным злучнікам і — і. У такіх выразах структурная схема і… і… звычайна запаўняецца супрацьпастаўленымі (на ўзроўні слоў) кампанентамі (і смех і грэх, і дзень і ноч, і сёе і тое, і намым і вашым, і там і тут і г.д.). Жук і жаба таксама як бы супрацьпастаўляюцца — па сваёй мізэрнасці. На выбар менавіта гэтых кампанентаў, магчыма, паўплывала і тое, што яны пачынаюцца з «ж». У беларускай літаратурнай мове гэты выраз упершыню ўжыты Я. Купалам у трагікамедыі «Тутэйшыя» (1922). Магчыма, выраз з'яўляецца «абломкам» прыказкі I жук і жаба мяне вучаць. Яна пабачыла свет толькі нядаўна — у зборніку А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мн., 2000), дзе ёсць і раздзел
Дадатковыя словы
jérісhо, еrstе, зяўляецца
58 👁