І I брывом (вокам) не вядзе. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. и бровью/оком не ведет, укр. і бривом/оком не веде). Ніяк не рэагуе, не звяртае ніякай увагі. Філімонаў і Мерлякоў знікаюць. Памкамузвода, старшыня і брывом не вядуць. Як бы іх гэта не датычыць (І. Навуменка. Смутак белых начэй). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану. I вокам не вядзе. Гл. і брывом (вокам) не вядзе. I вухам не вядзе. Агульны для ўсходнесл. м. Ніяк не рэагуе, не звяртае ўвагі. Хоць якім прамоўцам будзь: яны й вухам не вядуць (К. Крапіва. Да лігі «Час»). Генетычна гэта «метафара, узятая з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў). Фразеалагізм, калі гаворка ідзе, скажам, пра каня, адначасова будзе ўспрымацца і як свабоднае словазлучэнне, бо пры адчуванні звера ці іншай небяспецы конь вядзе вушамі: «Эх ты, конік, мой конік! Дурны ты, брат! Там гарматы гудуць, а ты нічога не разумееш і вухам не вядзеш» (Я. Колас). Ігра на нервах чыіх. Агульны дляўсходнесл. м. Наўмыснае раздражненне, нерваванне каго-н. Што ж, думаюць мужчыны, можа, самстёт зрабіў разведку і не выкінуў нікога? Можа, гэта проста правакацыя чорных рук, ігра на нашых нервах… (П. Кавалёў. Падзенне Хвядоса Струка). Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма іграць на нервах чыіх, каму, які абазначае 'наўмысна раздражняць, нерваваць каго-н.' Іграць на нервах чыіх. Агульны для ўсходнесл. (руск. играть на нервах, укр. грати на нервах) і польскай (gгаć nа nегwасh) м. Наўмысна нерваваць, злаваць, раздражняць каго-н. Іван, скажы, каб яна не іграла на маіх нервах (І. Шамякін. Снежныя зімы). Гэта фразеалагізм з агульным аналітычным значэннем, якое выводзіцца з аслабленага значэння кампанентаў, сэнсава суадносіцца са словамі іграць і нервы ў свабодным ужыванні: кампанент іграць (на чым) суадносіцца са значэннем 'уздзейнічаць на што-н.'. кампанент нервы — са значэннем 'нервовая сістэма, ад стану якой залежаць агульны стан, паводзіны чалавека'. Магчыма, выраз склаўся ў мове людзей, якія вывучалі латынь і каламбурна выкарысталі розныя значэнні лацінскага слова пегvus — струна' і нерв'. Іграць на руку каму. Гл. на руку (у руку) іграць каму
Дадатковыя словы
grаć, nеrwасh, бривоміоком, бровьюіоком
70 👁