Зялёная вуліца. Агульны для ўсходнесл. м. Свабодны шлях, без перашкод і затрымак. — Добра вам: вашым рукапісам зялёная вуліца! — Аякую, скажыце, вуліцу даваць «зялёным» рукапісам? (Ф. Янкоўскі. У рэдакцыі).
Паходзіць з прафесійнай мовы чыгуначнікаў: калі трэба тэрмінова даставіць па чыгунцы важны груз, то поезду на працягу ўсяго яго руху адкрываюць зялёныя семафоры. Узнікшы ў асяроддзі чыгуначнікаў, фразеалагізм перасягнуў яго межы. Вось некаторыя прыклады, якія ў пэўнай ступені адлюстроўваюць шлях фразеалагізма ў літаратурную мову (спачатку — пра поезд, пасля — са спасылкай на мову-першакрыніцу, а затым — без спасылак, як звычайны агульнанародны выраз): Адны цягнікі праносяцца паўз будку, як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы «зялёнай вуліцы» (І. Навуменка. Сасна пры дарозе); У ідэале трэба імкнуцца да таго, каб кожнаму правілу даць, як кажуць чыгуначнікі, зялёную вуліцу... (К. Крапіва. Пытанні беларускага правапісу); Мы… не дапытвапіся, вядома, пра аутара, а далі яго вершам «зялёную вуліцу» (Я. Брыль. Памяці Валянціна Таўлая).
Зямны рай. Агульны для ўсходнесл. м. (параун. у польскм.: гаj nа zіеmі). Незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць. Ва ўрочышчы Пасека, дзе мы цяпер вячэраем, дык наогул рай зямны! (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі).
Склаўся на аснове біблейскага аповеда пра рай — прыгожы Эдэмскі сад, дзе напачатку жылі Адам і Ева.
З'яўленне на свет. Агульны для ўсходнесл. м. Нараджэнне каго-н. Бацька вельмі хацеў дзяцей, вельмі перажываў, калі памерлі першынцы, і на маё з 'яўленне на свет ён глядзеў як на самую вялікую падзею ў сваім жыцці (Я. Крупенька. 3 майго жыццяпісу).
Назоўнікавае ўтварэнне на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма з 'яўляцца (з'явіцца) на свет 'нарадзіцца'.
162 👁