Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Зуб мець на каго. Калька з франц. м. (аvоіг unе dеnt). Тайна ненавідзець каго-н., адчуваць непрыхільнасць да каго-н. Мы засталіся ўдвух. Селязнёў сядзіць злы ў кутку, бачу, на мяне зуб мае (В. Быкаў. Абеліск). Французам вядомы і гэты выраз, і біблейскі вока за вока, зуб за зуб (гл.), паміж якімі ёсць сэнсавае падабенства. Хутчэй за ўсё, на аснове гэтага запазычання з Бібліі, якое адлюстроўвае закон адплаты за прычыненае зло, склаўся фразеалагізм зуб мець. Тут зуб выступае як кампанент, семантычна намагнічаны за кошт сэнсавага цэлага, як патэнцыяльнае слова са значэннем «злосць». Зубы загаворваць каму. Агульны для ўсходнесл. м. Уводзіць у зман, знарок адцягваць увагу ад чагосьці. I ты мне, зяцёк… свайго розуму не паказвай. Гэта ты можаш перад кім, а мне ты, зубы не загаварвай, яны у мяне яшчэ… (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з ранейшым звычаем: на працягу многіх стагоддзяў знахары з дапамогай доўгіх бяссэнсавых замоў «сунімалі» зубны боль. У пераасэнсаванні словазлучэння загаворваць зубы адлюстраваліся адмоўныя, іранічныя адносіны людзей да замоў і тых, хто замаўляе. Зубы замаўляць каму. Агульны для бел. і ўкр. м. Хітруючы, пабочнымі размовамі адцягваць увагу ад чаго-н. Ты мне зубоў не замаўляй, бо ўсё роўна нічога не дам за тваю балбатню (І. Козел. Папараць-кветка). Мае такую ж гісторыю ўзнікнення, як і зубы загаворваць каму (гл.), які, у адрозненне ад зубы замаўляць, бытуе ў трох усходнесл. м. Па гэтай прычыне перад намі не варыянты аднаго фразеалагізма, а два асобныя выразы. Зубы з'еў на чым, у чым. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Абазначае 'мае вывучку, навыкі ў чым-н.'. Эт, пано… хацеў сказаць: ясны пане, — я чалавек бывалы, зубы з'еў на дворнай службе (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое пераасэнсавалася на аснове падабенства з'яў: у каня, калі яму болын за дзевяць гадоў, зубы з'едзеныя; зразумела, што такі конь мае пэўную «вывучку». Зрэдку фразеалагізм ужываецца і са значэннем 'састарэць, дажыць да старых гадоў на адным месцы, на адной пасадзе'; у такім разе змяненне дзеяслоўнага кампанента не абмяжоўваецца толькі формамі прошлага часу (з'еў, з'ела, з'елі): «Вельмі ўжо ты душу сваю ў крук гнеш. Так і з'ясі зубы на пабягушках, пісарчуком» (К. Чорны). Зубы на паліцу класці. Агульны дляўсходнесл. м. Жывучы ў нястачы, пастаянна недаядаць, галадаць. — А нам чым жыцьі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аvоіr, зедзеныя, зела, зелі, зеў, зясі
61 👁
 ◀  / 440  ▶