Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
падарунак?» — амаль крыкнуў хчопчык. «А я з понтам, піянер, — зноў усміхнулася госця. — З сабой няма, але...» (Ю. Станкевіч. Усе дзеці любяць бананы). Паходзіць з турэмна-лагернага жаргону. Утварыўся на аснове фразеалагізма для (дзеля) понту (гл.). Зрабіць вялікія вочы. Гл. рабіць (зрабіць) вялікія вочы. Зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Гл. рабіць (зрабіць) добрую міну пры дрэннай гульні. Зрабіць з белага чорнае. Гл. рабіць (зрабіць) з белага чорнае (белае чорным). Зрабіць з камара каня. Гл. рабіць (зрабіць) з камара каня. Зрабіць з мухі слана. Гл. з мухі зрабіць слана. Зрабіць пагоду у чым, дзе. Гл. рабіць (зрабіць) пагоду у чым, дзе. З разбітым сэрцам. Уласна бел. Адчуваючы непакой, пакутуючы (звычайна з-за няўдалага кахання). Гаршчэня, з разбітым сэрцам, глядзеў кудысьці ў далечыню, але нічога не бачыў (I. Гурскі. На берагах Прыпяці). Прыслоўны фразеалагізм, утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага разбіваць (разбіць) сэрца (каму, чыё), які абазначае 'рабіць каго-н. няшчасным, прычыняючы душэўныя пакуты'. Зроблены на адзін капыл. Агульны для ўсходнесл. (руск. сделаны на одну колодку, укр. зроблени на один копил) і польск. (zгоbіопе nа jеdnо kоруto) м. Вельмі падобныя адзін да другога, аднолькавыя. Так я вам і паверыла! Усе вы мужчыны зроблены на адзін капыл! (І. Гурскі. Вецер веку). Паходзіць з маўлення шаўцоў: капыл — 'кавалак з дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак'. З рукамі адарваць. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'з вялікай ахвотай прыдбаць, купіць што-н.' і 'з вялікай ахвотай уладкаваць, узяць каго-н. куды-н.'. Урэшце прадаць усё гэта можна, не выходзячы з дому, цяпер любыя прадукты з рукамі адарвуць, дзякуй скажуць (І. Шамякін. Гандлярка і паэт). — I пасведчанне [вадзіцеля] ёсць? — Маю. — Значыць, цябе ўсюды з рукамі адарвуць (І. Чыгрынаў. Трэція пеўні). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. З рук у рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'непасрэдна каму-н. (перадаваць, здаваць, адцаваць)', 'ад аднаго да другога, ад адных да другіх (хадзіць, пераходзіць, перадаваць і пад.)' і 'у валоданне то да аднаго, то да другога напераменку (пераходзіць у часе ваенных дзеянняў)'. Марына адвяла Лену ў адну хату і з руку рукі, што называецца, перадала дзяўчыну маладой сялянцы (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Так і ходзіць з руку рукі лістоўка ці газета, якая невядома адкуль трапілаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

zrоbіопе
59 👁
 ◀  / 440  ▶