Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
удзельніка; з самых дакладных крыніц (чуць, даведвацца і пад.). Гэта навіна прымусіла набраць нумар сакратара гаркома партыі, каб, як кажуць, з першых вуснаў пачуць пра падрабязнасці (Звязда. 1.01.1988). Відаць, утвораны па мадэлі з ужо існуючым фразеалагізмам з першых рук (гл.) — калькі з франц. м., адно са значэнняў якога — 'непасрэдна ад сведкі, відавочніка, удзельніка (чуць, даведвацца і пад.)'. З першых рук. Калька з франц. м. (dе ргеmіèге mаіn). Ужыв. са значэннямі 'непасрэдна ад уладальніка, не праз перакупшчыка (купляць, набываць)' і 'непасрэдна ад сведкі, відавочніка, з самых дакладных крыніц (атрымліваць якую-н. інфармацыю, даведвацца, чуць і пад.)'. «Лепш купляць з першых рук», — сказаў Іліко, слова ў слова паўтараючы тое, што ўчора чуў у духане (Э. Самуйлёнак. Будучыня). Будзь як той колісь Несцер-летапісец. Каб нашы нашчадкі страсянулі пыл з хартый і з першых рук уведалі пра тое, што мы тут, у гэтых лясах, рабілі (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Першапачаткова выкарыстоўваўся пры дзеясловах купляць, набываць і пад., калі размова ішла пра гандлёвыя справы. З плеч ды ў печ. Уласна бел. (фіксуецца і ў некаторых руск. парэміялагічных працах XIX ст., але ў сучасных руск. слоўніках не падаецца). Ужыв. са значэннямі: 1) без асаблівых запасаў, не клапоцячыся пра заўтра, бестурботна (жыць), 2) абы-як, нядбайна (рабіць), 3) зараз жа, неадкладна, не задумваючыся (рабіць што-н.). Рос ён [Марцін] у вялікай сям'і, меў многа братоў і сясцёр, Жылі — з плеч ды ў печ (А. Варановіч. Ластаўкі пакідаюць гняздо). Усе маўчалі… і толькі Вакула пачаў гаварыць, што вось бяруцца за справу людзі, якія сякеру не могуць у руках трымаць, а потым сорам на ўсю брыгаду… Але ж сам рабіў з плеч ды ў печ… (Я. Радкевіч. Казка пра белага арапа). Чытаючы некаторыя творы, думаеш, што аўтар толькі пагартаў зборнік прыказак і прымавак і адразу — з плеч ды ў печ — перадаў іх сваім героям (Р. Шкраба. На кожны дзень). Паводле І. Ілюстрава, першапачаткова фразеалагізм адлюстроўваў даўнейшы быт, беднасць і галечу: многія людзі не мелі запаснога, зменнага адзення, таму тое, што было ў іх на плячах, час ад часу ішло ў печ, г. зн. выварвалася ў чыгуне з лугавой вадой. А магчыма, выраз мог скласціся і ў такой маўленчай сітуацыі: «Ніколі ў Лявона не хапае часу, каб, як людзі, нацягаць дроў на зіму, нарэзаць, насекчы. Заўсёды так: з плеч ды ў печ» (А. Кудравец). З понтам. Агульны для ўсходнесл. м. З мэтай стварыць пэўнае ўражанне (форсу, важнасці, паказухі і пад.). «Дзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ргеmіèrе, сямі
66 👁
 ◀  / 440  ▶