Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Выраз аўстрыйскага пісьменніка С. Цвэйга з прадмовы да яго зборніка гістарычных навел «Зорныя гадзіны чалавецтва» (1927); на рускую мову перакладзены ў 1956 г. Паводле С. Цвэйга, «кожны крок эпохі… выспявае паступова», «з мільёнаў упустую пражытых часін толькі адна становіцца сапраўды гістарычнай — зорнай гадзінай чалавецтва». Гэтыя гістарычныя імгненні «прадвызначаюць лёс сотняў пакаленняў, накіроўваюць жыццё асобных людзей, цэлага народа ці нават усяго чалавецтва». Яны, як вечныя зоркі, «нязменна ззяюць у ночы забыцця і тлену». Выраз атрымаў пераасэнсаванне і больш шырокую сферу прымянення. З-пад зямлі даставаць (дастаць). Агульны дляўсходнесл. м. Пры любых умовах, любым спосабам і абавязкова. [Гарлахвацкі:] А грошы будуць. Для вас з-пад зямлі дастану (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). В. І. Чарнышоў, Э. Вартаньян і інш. лічаць, што ўзнікненне фразеалагізма мае сувязь з даўнейшым звычаем закопваць у зямлю «на чорны дзень» металічныя грошы. З паднятым забралам. Гл. з адкрытым (паднятым) забралам. З-пад спуду. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'з забыцця (даставаць, вызваляць і пад.)'. З-пад спуду вырваўшыся, следам выходзіць праўда на прастор (М. Аўрамчык. Волхаўская споведзь). Або: Рэцэпт стары з-пад спуду ў Амерыцы дасталі (У. Корбан. Вашынгтонскі кулінар). Склаўся на аснове фразеалагізма пад спудам (гл.) як антанімічнае ўтварэнне, як яго сэнсавая супрацьлегласць. З паходам. Уласна бел. З невялікім перавышэннем (пры прыблізным вызначэнні велічыні, даўжыні, колькасці чаго-н.). — А мы хацелі, каб вы яблык нам па якому кілаграму прадалі. — Наце, бярыце! — падала нам цётка па чатыры залатабокія антоны. — Тут мо яшчэ і з паходам будзе (Р. Сабаленка. Яблыкі). Узнік праз супастаўленне з узважваннем на бязмене: калі тое, што ўзважваюць, крыху цяжэйшае за патрэбную вагу, то рычаг з грузам не стаіць на месцы, а «ходзіць», ідзе ўніз. З першага погляду (позірку). Калька з франц. м. (аu ргеmіег аsресt). Ужыв. са значэннямі 'адразу ж' і 'па першым уражанні'. З бакавых дзвярэй выйшаў на хвіліну, трэба думаць, дырэктар магазіна. Яго я не ведаў, але з першага позірку можна было вызначыць, што ён тут старажыл (У. Шахавец. Блакітная мара). Адна дробная з першага погляду рэч запыніла на сабе іх увагу. Яны ўбачылі ў лесе сляды чалавечых ног (Я. Колас. Дрыгва). Лічэбнікавы кампанент усведамляецца як сэнсаўтваральны. З першых вуснаў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. из первых уст, укр. з перших уст). Непасрэдна ад сведкі, відавочніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ргеmіеr
44 👁
 ◀  / 440  ▶