З носа. Агульны для ўсходнесл. м. З кожнага, з аднаго чалавека. Пашпарты, білеты — усё бяру на сябе. Абы-хто гэтага не зробіць. За ўсе выдаткі па дзесяць даляраў з носа (В. Супрунчук. У Парагвай, у цёплы край). Утвораны шляхам сінекдахічнага пераносу (назва часткі ўжыта ў значэнні цэлага). З носам пакідаць, заставацца, ісці і пад. Усходнесл. Без таго, на што разлічваў, спадзяваўся хто-н., чаго дабіваўся. Апроч усяго іншага, Васілю было проста непрыемна, што ён, войт, нягледзячы на ўсе захады, каб злавіць старога Талаша, аставаўся, як кажуць, з носам (Я. Колас. Дрыгва). Этымалогія выразу звязваецца з аманімічным свабодным спалучэннем, у якім даўно зніклае слова нос, утворанае ад дзеяслова насіць, абазначала прынос' — падарунак, хабар, што давалі баярам, духавенству, калі прасілі чагосьці. Не заўсёды дапамагаў і «нос», тады просьбіт заставаўся з тым, што прынёс («з носам»), г. зн. цярпеў няўдачу. Такі ж лёс мог напаткаць і жаніха, калі ён прыносіў калым бацькам нявесты, а яму адмаўлялі. Зняцца з якара. Гл. знімацца (зняцца) з якара. Зняць стружку з каго. Гл. здымаць (знімаць, зняць) стружку з каго. Зорка закацілася (патухла) чыя. Калька з франц. м. (étоіlе рâlіt). Кончылася чыё-н. шчасце, поспехі, кар'ера і пад. Картэра секанула думка: яго зорка закацілася! Відаць, у ваеннапрамысловым комплексе карту паставілі на іншага іграка (С. Паўлаў. Тарцюф XX стагоддзя). Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшай верай у тое, што лёс чалавека залежыць ад зорак, ад таго, пад якой зоркай ён нарадзіўся, як яна свеціць. Зорка першай велічыні. Калька з ням. м. (Stегn егstег Größе). Вельмі славуты ў пэўнай галіне чалавек. Акрамя самога гаспадара, там ужо былі Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Максім Лужанін. Зоркі першай велічыні, паважаныя людзі (І. Шамякін. Спакойная мудрасць, мужны талент). Узнік у выніку фразеалагізацыі тэрміналагічнага словазлучэння, якім у астраноміі называюць самыя яркія зоркі, бачныя без тэлескопа. Зорная гадзіна (часіна) чыя, для каго. Калька з руск. м. (звездный час); у слоўніках англ., франц., ням., а таксама ўкр. і польск. м. выраз не фіксуецца. Вялікі поспех, трыумф, росквіт у якой-н. справе, дзейнасці. [Андрэй Іванавіч] адчувае: наступае яго зорная часіна. Позна наступае, на схіле жыцця, але шчасце асабістае і творчае яго ўсё-такі не абмінула (І. Навуменка. Старавіленскі тракт
Дадатковыя словы
stеrn, еrstег, карера
53 👁