малады старшыня калгаса з яго энергіяй і смеласцю планаў, пра якія яны не раз гаварылі (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Утварыўся на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім (гл.). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ. Знайшоў(-шла, — шлі) сякеру (тапор) пад (за) лаўкай. Агульны для бел. і ўкр. (знайшов сокиру під (за) лавкою) м. Выказванне іранічных адносін да таго, хто робіць ці гаворыць што-н. недарэчнае або ўсім вядомае і лічыць гэта сваёй знаходкай ці выйсцем з пэўнага становішча. — Грошы дзе? — Ляжаць на тэлевізары. — Знайшла тапор пад лаўкай. То — не нашы, то бацькавы. Мы беднякі, дочачка (Л. Калодзежны. Водар палыну). Выраз адлюстроўвае рэаліі ранейшага паўсядзённага жыцця сялян. Як пісаў М. Федароўскі, «беларус мае звычай тапор вострым канцом закладваць у шчыліну паміж лаўкай і сцяной». У «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча фразеалагізм атрымаў звужанае тлумачэнне: «Кажуць у доказ зладзюжку, які апраўдваецца, што знайшоў зніклую рэч». Знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. находить общий язык, укр. знаходити спільну мову). Дасягаць поўнага паразумення; дамаўляцца. [Шуфт:] Мы даём вам час абдумаць становішча. Спадзяёмся, што мы з вамі знойдзем агульную мову (К. Крапіва. З народам). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Кампаненты сэнсава суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент знаходзіць — са значэннем 'дабівацца, адшукваць', агульны — са значэннем узаемны', мова — са значэннем 'сродак наладжвання сувязі паміж людзьмі'. З неба (з месяца) зваліўся (-лася, — ліся). Агульны для ўсходнесл. м. Звычайна ўжыв. у пытальных сказах, абазначаючы 'не разумееш таго, што відавочна ўсім'. —А што за камітэт такі? — Гэ! Ды ты што — з неба зваліўся? Камітэт — гэта наша з табой зараз начальства (Л. Дайнека. Людзі і маланкі). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Магчыма, выраз склаўся пад уплывам франц. тотbег dеs nuеs (літаральна «ўпаў (зваліўся) з воблакаў»). Знімацца (зняцца) з якара. Агульны для ўсходнесл. м. Адпраўляцца, ад'язджаць. Амаль што разам з трактарыстам зняўс я з якара і дзядзька на падводзе, нават шлегануў лейчыною каня па баку, азірнуўся (А. Жук. Чорны павой). Склаўся ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні маракоў. Знімаць стружку з каго. Гл. здымаць (знімаць, зняць) стружку з каго
Дадатковыя словы
адязджаць, тотbеr
68 👁