Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Гойдаючы малое, яна заўважала рукі, што працягвалі ёй белую хусцінку: «Калі ласка». Нехта прынёс пялёнку, нехта — кавалак марлі. 3 міру па нітцы… (С. Шыдлоўская. Звычайны лёс). Паходзіць з прыказкі З міру па нітцы — голаму сарочка, сэнс якой — 'ад усіх патроху — і атрымаецца нешта значнае, адчувальнае для каго-н. аднаго'. Мір — агульнае для ўсходнесл. м., цяпер ужо ўстарэлае слова са значэннем 'сельская грамада'. Яно захавалася ў фразеалагізме ўсім мірам, у прыказцы Што будзе міру, тое і бабінаму сыну. З мухі зрабіць слана. Калька з грэч. м. Занадта перабольшыць што-н., надаць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне. Ведаю я вашы жаночыя страхі. Вашу бязглуздую рэўнасць. З мухі можаце зрабіць слана (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). Звычайна аўтарам гэтага выслоўя лічаць старажытнагрэчаскага пісьменніка Лукіяна, аднак яно існавала яшчэ да Лукіяна і толькі ім упершыню выкарыстана ў сатыры «Пахвала мусе» як гатовы народны выраз. Пра гэта сведчаць апошнія радкі сатыры, у якіх гаворыцца, што аўтар перапыняе сваё слова, каб не падумалі, быццам ён, «паводле прыказкі, робіць з мухі слана». Змяніць пласцінку. Гл. мяняць (змяніць, перамяніць) пласцінку. Змяю гадаваць на сваіх грудзях. Калька з лац. м. (vірегаm sub аlа nutгісаге — змяю за пазухай (пад пахай) выгадаваць). Клапаціцца пра чалавека, які пасля адплачвае няўдзячнасцю. Пад плотам знайшоў я цябе, сіратою ўзяў, думаў, за сына роднага будзе, ажно змяю гадаваў на сваіх грудзях… (В. Каваль. Дзень палымнее). Фразеалагізм выкарыстоўваецца і ў форме прыгрэць змяю на сваіх грудзях: Вось рабі людзям дабро!.. Прыгрэеш змяю на сваіх грудзях, а яна цябеўкусіць. Ці кепска жылосяў мяне Салаўю?.. А вось і аддзякаваў! (З. Бядуля. Салавей). Гэты варыянт — калька з франц. м. (гесhаuffег uп sегрепt dаns sоп sеіп). Фразеалагізм склаўся на аснове байкі Эзопа «Селянін і Змяя»: селянін падабраў скарчанелую змяю і паклаў за пазуху, а тая, адагрэўшыся, укусіла яго. Змяя падкалодная. Гл. гадзіна (змяя) падкалодная. Знайсці агульную мову з кім. Гл. знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім. Знайшлася агульная мова ў каго, з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. нашелся общий язык, укр. знайшлася спільна мова). Хто-н. дасягнуў поўнага паразумення, дамовіўся з кім-н. З Паходнем у яе знайшлася агульная мова, Васіліне падабаўся гэты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nutrісаге, гесhаuffеr
54 👁
 ◀  / 440  ▶