Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
З малаком маці (мацеры). Уласна бел. З дзіцячага ўзросту, з самых ранніх гадоў (атрымліваць, успрымаць і пад.). Я з малаком мацеры атрымаў людскую прывычку, хоць часам і нявінна, хітраваць (К. Чорны. Хвоі гавораць). Склаўся як акалічнасна-прыслоўны выраз на аснове дзеяслоўнага ўсмоктваць з малаком маці што (гл.). Адарваўшыся ад дзеяслоўнага кампанента і захаваўшы «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма, выраз стаў спалучацца з іншымі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (давацца, атрымліваць і г. д.). З малатка. Калька з ням. м. (untег dеn Натmег). Ужыв. пры дзеясловах пайсці, прадаць, пусціць і абазначае 'з публічнага торгу' Пагражалі яшчэ да дуэлі пусціць маёнтак Якубовіча з малатка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). У Германіі (XIV ст. і пазней) практыкаваўся аўкцыённы продаж маёмасці, рэчаў. Калі за тую ці іншую рэч пакупнік прапаноўваў найвышэйшую суму, ударам малатка аб'яўлялі, што рэч прададзена. З месца ў кар'ер. Агульны для ўсходнесл. м. Адразу ж, без адцягвання. Здаецца, мая парада пайшла вам на карысць. Вырашылі быць дзёрзкім з месца ў кар'ер (К. Крапіва. Проба агнём). Паходзіць з мовы кавалерыстаў, дзе словам кар'ер называюць самы хуткі бег каня і дзе спалучэнне з месцаў кар'ер, звычайна ўжываючыся з дзеясловам узяць, мае значэнне 'адразу перайсці на галоп'. Параўн. ужыванне спалучэння з прамым значэннем слоў: «Конь пад афіцэрам узвіўся на дыбы, пераступіў заднімі нагамі і гупнуў на зямлю пярэднімі — у той бок галавою, куды ім трэба было ехаць, і з месца ўзяў у кар'ер» (П. Місько). З месяца зваліўся. Гл. з неба (з месяца) зваліўся. З мірам. Запазыч. з царк. — слав. м. Значэнне фразеалагізма 'без пакарання, мірна'рэалізуецца пры дзеясловах адпусціць, пакінуць і інш. Проста запрасіў [местачковы ўраднік] да сябе… і сказаў: «Вось што, падпольны дарэктар!.. Будзем шукаць другога…» I адпусціў мяне з мірам (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Выйшаў з той жа евангельскай прытчы пра жанчыну, абвінавачаную ў распусце, што і фразеалагізм кінуць камень (гл.). Хрыстос адпусціў жанчыну, сказаўшы ёй: «З мірам!» Фразеалагізм неаднаразова сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці, напрыклад у такіх, як «Хаджэнне дзяка Ігнація Смальняніна ў Царград і Іерусалім» (XIV ст.), «Юдзіф» Ф. Скарыны (1519), «Дыярыуш» А. Філіповіча (XVII ст.). З міру па нітцы збіраць, сабраць. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. с миру по нитке, укр. з міру по нітці). Ад усіх патроху
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

untеr, абяўлялі, карер, мірнарэалізуецца, натmеr
50 👁
 ◀  / 440  ▶