Злавіць (спаймаць) лісу (лісіцу). Уласна бел. Неасцярожна прапаліць вопратку пры агні. Касцы аглядалі свае апранахі. Нехта ўмудрыўся злавіць лісу, прапаліць у крысе кухвайкі дзірку (В. Макарэвіч. Палын і медуніца). Склаўся на аснове падабенства па колеры паміж лісінай шэрсцю і прапаленым лапікам. Злажыўшы рукі. Гл. склаўшы (злажыўшы) рукі. Злажыць галаву за каго, за што, дзе. Гл. класці (складваць, злажыць) галаву за каго, за што, дзе. Злажыць зорою. Гл. складваць (скласці, злажыць) зорою. Злазіць (злезці) з карку (з шыі) чыйго (чыёй). Уласна бел. Пераставаць абцяжарваць каго-н., будучы на яго ўтрыманні. Ну, Захарка, злазь з жончынага карку і паедзеш на курсы камбайнераў. Вось спіс. Праўленне калгаса і цябе рэкамендуе (І. Дуброўскі. Разлад). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Магчыма, выраз склаўся як антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма сядзець на шыі (на карку, на гарбе) чыёй, у каго, каго (гл.). Злазіць (злезці) са свайго канька. Агульны для ўсходнесл. і польск. (zejść zе swоjедо kоnіkа) м. Пераставаць гаварыць на любімую тэму. Бухарын раптам злез са свайго канька — ні слова пра тое, штоў адказ на нямецкае наступленне трэба тут жа ўзняць на «рэвалюцыйную вайну» сялянства (І. Шамякін. Петраград — Брэст). Узнік як антанімічнае па форме і змесце ўтварэнне ад фразеалагізма садзіцца на свайго любімага канька (супрацьпастаўлены садзіцца (на каго) і злазіць (з каго) (гл.). Злезці з карку чыйго. Гл. злазіць (злезці) з карку чыйго. З лёгкай парай! Агульны для бел. і руск. (с легким паром) м. Прывітанне і пажаданне добрага здароўя таму, хто толькі што папарыўся ў лазні. Паружавелыя, памаладзелыя, задаволеныя людзі вяртаюцца з лазні. — 3 лёгкай парай! — вітаюць іх тыя, хто з венікам пад пахай крочыць на сустрэчу са спрадвечнай крыніцай здароўя (Вожык. 1985. № 11). Першапачаткова гэты выраз гаварыўся пры ўваходзе ў лазню як зычэнне тым, хто парыўся ўжо. Лёгкай называлі пару без чаду. У фальклорным томе «Выслоўі» (1979) фіксуюцца розныя зычэнні «ў лазні і ідучы з лазні»: «3 лёгкай парай», «3 добрым парам» і інш. І. Насовіч падае як вітанні пры ўваходзе ў лазню: «Пара — баня, лёгкі дух», «Шаўковы венік, лёгкі дух». Параўн. таксамаў апавяданні М. Гарзцкага «У лазні»: «Саўка… шыбка пабег наперад усіх к лазні. Там ён кумільгом укаціўся ў прымыльнік і сказаў дыскантам: — Пара — лазня, лёгкі дух
Дадатковыя словы
зброю
52 👁