Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
прыезджыя, і хату яны куплялі таксама з другіх рук (І. Чыгрынаў. Самы шчаслівы чалавек). — Ты знаёмы з яго задумкамі, галоўны? — Збольшага… Крыху — ад яго самога, крыху з трэціх рук (У. Карпаў. Сотая маладосць). Першапачаткова выкарыстоўваўся пры дзеясловах купляць, набываць і пад., калі размова ішла пра гандлёвыя справы. Другое значэнне развілося ў фразеалагізме пазней. Клёцкі з душамі. Уласна бел. Начыненыя мясным ці іншым фаршам з прыправамі, Гаспадыня са старэйшаю нявесткаю падала новую страву — калдуны, ці клёцкі з душамі, як іх яшчэ называюць, і ўсе дружна ўзяліся за іх (У. Дамашэвіч. Мітынговая аповесць). Назоўнікавы кампанент тут мае няслоўнікавае значэнне, звязанае са спосабам прыгатавання гэтых клёцак. Пра яго Р. Барадулін піша: «На тарку дралася бульба. Адціскалася праз суравіну. Гэтае цеста звалася целам. Потым рабіліся душы — з крышанага мяса і сала, з грыбоў, адпаведна прысмакі, прыправы. Цела клёцкі мела форму снежкі, і гэтакую форму мела душа. Душа магла быць і з кавалачка кілбасы. У цела клалі душу — і кідалі ў вар…» Здымаць (знімаць, зняць) стружку з каго. Агульны для ўсходнесл. м. Уздзейнічаць на каго-н., адчытваючы, моцна прабіраючы яго. Прышлі да мяне свайго разумненькага мэра. Я з яго, чортавага сына, здыму стружку (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Паходзіць, відаць, з маўлення токараў, дзе здымаць стружку з загатоўкі абазначае 'даводзіць дэталь да неабходных памераў'. Пры пераасэнсаванні актуалізацыю атрымала сема 'уздзейнічаць пэўным чынам', агульная для свабоднага словазлучэння і сфарміраванага на яго аснове фразеалагізма. З'ездзіў у рыгу. Агульны для бел. і руск. м. Званітавала каго-н., звычайна пры моцным ап'яненні. Потым з'ездзіў двойчы ў «рыгу», а назаўтра ўстаў з пахмелля, — праклінае Антак «зелле»… (К. Крапіва. Як Антак стрэў «вельканоц»). Выраз каламбурнага характару, пабудаваны на сугуччы няроднасных слоў Рыга і рыгаць (са значэннем ванітаваць'). Разам з тым у фразеалагізме, на думку М. І. Міхельсона, прыхаваны намёк «на тыя ж вынікі, што выклікаюцца падарожжам па моры ў Рыгу». З'есці з трыбухамі каго. Уласна бел. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем. [Валодзя:] Што так раптам перадумаў? [Раман:] Як заўважыць гаспадар, з трыбухамі з'есць. «Узрадаваўся, скажа, сукін сын, што мяне спляжылі» (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апяненні, зездзіў, зесць, зесці
66 👁
 ◀  / 440  ▶