Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
параўн.: огрех, погрешность). Другое значэнне развілося ў гэтым фразеалагізме, відаць, пад уплывам выразу з горам папалам. Згубіць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву. Згуляць у паддаўкі. Гл. гуляць (згуляць) у паддаўкі. Згушчаць (згусціць) фарбы. Паўкалька з ням. м. (diе Fагbеn dіск аuftгадеп). Празмерна перабольшваць. Можа, і згусціла Зіна фарбы, але цяпер ёй здавалася, што ўсё было менавіта так (Л. Арабей. Другі). Выраз усведамляецца як матываваны. Згушчэнне фарбаў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сгущение красок, укр. згущенне фарбів). Празмернае перабольшанне. [Касцюшка] вядома, пісаў і наскрозь крытычньія матэрыялы, у тым ліку фельетоны, якія без згушчэння фарбаў наогул немагчыма напісаць (І. Навуменка. Летуценнік). Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага згушчаць фарбы (гл.). Здаваць (здаць) свае пазіцыі. Агульны для ўсходнесл. м. Прызнаваць сябе пераможаным, паддавацца. Сашку вельмі хацелася, каб гэты інжынер, Сурын, узяў над ім [Клімцом] верху спрэчцы іў нейкім сэнсе разлічыўся б і за яго, Сашку. Але Клімец і не думаў здаваць пазіцыі (Я. Радкевіч). Склаўся ў выніку метафарызацыі адпаведнага словазлучэння з вайсковага лексікону, дзе пазіцыяй называюць месца распалажэння вайсковых груп у баі. Параўн. урывак з гумарыстычнага апавядання К. Крапівы «Вясна», дзе актуалізуецца і зыходны сэнс фразеалагізма: «Чырвоная вясна павяла рашучы наступ. Белая зіма здае свае пазіцыі на ўсім фронце, толькі дзенідзе, у самых глухіх закутках, замацаваліся яе белыя атрады, але і тыя, бачачы немінучую сваю пагібель, праліваюць раўчукі слёз». З другіх (трэціх) вуснаў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. из вторых уст, укр. з другіх уст). Праз пасрэднікаў, не непасрэдна ад сведкі (чуць, слухаць, даведвацца і пад.). Жанчыне хацелася паслухаць і нявестчыны словы з другіх вуснаў (У. Паўлаў. Спелыя травы). Узнік, відаць, па мадэлі з ужо існуючым, скалькаваным з франц. м. фразеалагізмам з другіх рук (гл.), адно са значэнняў якога — 'праз пасрэднікаў, не непасрэдна ад сведкі (чуць, даведвацца і пад.)'. З другіх (трэціх) рук. Калька з франц. м. (dе sесопdе mаіn, літаральна «з другіх рук»). Ужыв. са значэннямі 'праз перакупшчыка, не непасрэдна ад уладальніка (купляць, трапляць і пад.)' і 'праз пасрэднікаў, не непасрэдна ад сведкі (чуць, даведвацца і пад.)'. Гэта былі ужо нават не дубраўцы, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

fаrbеn
64 👁
 ◀  / 440  ▶