адначасовым пераасэнсаваннем унутранай формы выразу (яна тут мае сувязь са звязваннем канцоў вяроўкі, лейцаў і пад.). Звярнуць горы з кім, з чым. Гл. варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы з кім, з чым. 3 гакам. Запазыч. зукр. м. Ужыв. са значэннямі 'з невялікім перавышэннем (пасля лічэбніка пры прыблізным вызначэнні велічыні, даўжыні, колькасці чаго-н.)' і 'больш, чым трэба (мець, рабіць, зрабіць што-н.)'. Шэсцьдзесят было ёй з гакам, а цвіла кабета макам (К. Крапіва. Біблія). Мне за высокія надоі прэміяльнага малака выдаюць столькі', што хапіла б на нашу сям 'ю з гакам (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). Генетычна выраз мае сэнсавую сувязь з адным са значэнняў пяцізначнага ва ўкр. м. назоўніка гак — 'дабаўка, лішак'. З галавой выдаць сябе. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае: 1) поўнасцю выявіць сваё дачыненне да якой-н. правіннасці, 2) поўнасцю выявіць сваю прысутнасць, 3) поўнасцю выявіць свой стан, настрой, пачуцці перад кім-н. Цяпер, праўда, хлапчук разумее, што з галавою выдаў сябе. Думаю — шпікі зробяць данос — і на яго, і на Лейбу (А. Бажко. Перад вераснем). Ці стане ён страляць, каб выдаць сябе з галавой ды і іншых… падвесці пад абух? (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Слава… чырванеў, гарачыўся, бянтэжыўся і гэтым выдаваў сябе з галавой (І. Навуменка. Вераніка). Узнік у выніку кантамінацыі двух фразеалагізмаў з аднолькавымі кампанентамі: выдаць сябе + выдаць з галавой (гл.). Адбылося як бы накладанне, пашырэнне першага фразеалагізма за кошт часткі другога. Значэнні кантамінаванага выразу засталіся тыя ж, што былі ўласцівы першаму фразеалагізму, толькі ўзбагаціліся семай узмацняльнасці (поўнасцю'). З глыбіні душы. Калька з лац. м. (аb іmо ресtоге). Чыстасардэчна, з найлепшымі намерамі. —Дык трэба ж нешта рабіць, Казічак… — вырваліся з глыбіні душы ў яе [Ганны] словы. — Як жа ты думаеш жыць далей? (В. Дайліда. Буслы над вёскай). З грахом папалам. Запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі 'недазволеным спосабам, несумленна, ашуканствам (рабіць што-н.)' і 'з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь'. Які я камандзір? Не ведаў нават, як і стрэльбу трымаць, а пра каманды ці маршы і не пытай/.. Так з грахом папалам трымаюся дьг баюся, каб за шкірку не выштурхнулі (А. Мрый. Камандзір). Сярэднюю школу Сямён кончыў з грахом папалам, у старэйшых класах сядзеў па два гады (А. Чарнышэвіч. Што рабіць?). Паходзіць, на думку М. М. Шанскага, з аднайменнага свабоднага словазлучэння, у якім грэх абазначала не 'парушэнне правіл рэлігійнай маралі', а мела архаічнае значэнне 'памылка
Дадатковыя словы
пытайі
72 👁