Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Выраз успрымаецца як разгорнутая сінекдаха (назва часткі чалавечага цела ўжыта ў значэнні цэлага). З вышыні птушынага палёту. Недакладная калька з франц. м. (а vol d'оіsеаu — з палёту птушкі). Ужыв. са значэннямі 1) зверху, з такой вышыні, што ўсё відаць (глядзець, бачыць, назіраць і пад.), 2) павярхоўна, не ўнікаючы ў сутнасць справы (рашаць, разглядаць што-н.). Вядома, з вышыні птушынага палёту Прыпяць і яе ваколіцы ўяўляюць цяпер экзатычнае відовішча (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Была спісана вялікая бухгалтарская кніга, дзе з вышыні птушынага палёту мы аглядалі гісторыю роднага сяла (І. Навуменка. Сябры-равеснікі). Унутраная форма гэтага скалькаванага выразу даволі празрыстая. Звядзенне рахункаў з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сведение счетов, укр. зведенне рахунків). Помста каму-н. за абразу, знявагу і пад. Сваю дзейнасць на пасадзе старшыні кантралёраў Асадчы накіраваў на звядзенне рахункаў з брыгадзірам (Звязда. 7.07.1987). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма зводзіць (звесці) рахункі з кім 'помсціць каму-н., расквітваючыся з кім-н. за што-н.'. Немагчы, неўмець звязаць двух слоў. Недакладная калька з лац. м. (tгіа vегbа non роtеst jungere, літаральна «трох слоў не магчы звязаць»). (Не магчы) звязна выказваць свае думкі. Стрэмка, не чытаючы даведкі, закрычаў:—Што вы тут напісалі? Без мяне двух слоў неможаце звязаць! (З. Бяспалы. Шышка). Вобразнасць фразеалагізма заснавана на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Звязвацца (звязацца) вузамі Гіменея. Запазыч. з руск. м. Уступаць у шлюб. Нечаканую вестку, што [Андрэй] намерыўся ажаніцца, прытым звязацца вузамі Гіменея не з Лірыкай, а з мінчанкай Палінай, з якой нядаўна выпадкова пазнаёміўся, хлопцы ўспрынялі глуха і нема (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). Выток фразеалагізма — грэчаская міфалогія. Гіменей — бог шлюбу. Звязваць (ззязаць) канцы з канцамі. Агульны для ўсходнесл. м. Пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх у адно. Каб абагнаць дамашнія выдаткі, прыйшлося прадаваць адну карову; залаталі дзве-тры дзіркі, але на іх месца вылазіла пяць-шэсць дзірак. Звязаць канцы з канцамі ўжо не ўдавалася (Ядвігін Ш. Золата). Утвораны па мадзлі з ужо існуючым, відаць, скалькаваным з франц. м. фразеалагізмам зводзіць канцы з канцамі (гл.), дзеяслоўны кампанент якога заменены іншым словам з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dоіsеаu, trіа, vеrbа
73 👁
 ◀  / 440  ▶