Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
[Сурміла] ва ўсе званы званіў, што збярэ на круг па сорак цэнтнераў збожжа (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У царкве звычайна было тры званы рознай велічыні і неаднолькавага гучання. Пускалі ў ход усе званы не заўсёды. Так, пра пачатак царкоўнай службы паспешліва апавяшчаў адзін звон, а ў рэлігійныя святы званілі ва ўсе званы. Звесці канцы з канцамі. Гл. зводзіць (звесці) канцы з канцамі. З ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве. Уласна бел. Занадта легкадумны, несур'ёзны. — Вам трэба памірыцца з ім. — Немагу я гэтага, Барыс. — Ён жа цябе кахае. Галіна. Ну, быў малады, дурны, трохі з ветрам у галаве, трохі памаузяівы, трохі пакрыў дзіў цябе. То ён жа адумаўся (Я. Скрыган. Скажы адно слова). Утварыўся на аснове суадноснага фразеалагізма вецер у галаве (гуляе, свішча) (у каго), які ўжываецца толькі ў ролі безасабовага сыказніка і абазначае 'хто-н. вельмі легкадумны, несурёзны'. З ветру вяроўкі віць (звіць). Уласна бел. Гаварыць, сцвярджаць што-н. без усякіх падстаў, пляткарыць, выдумваць. Такім почыркам толькі падзякі пісаць, а ён кляўзы строчыць. Бываюць жа яшчэ зласліўцы, якія з ветру вяроўкі ўюць — смак у гэтым чуюць (А. Капусцін. Першае заданне). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Зводзіць (звесці) канцы з канцамі. Відаць, недакладная калька з франц. м. (joіndге lеs dеuх bоuts, літаральна «зводзіць два канцы»). Ужыв. са значэннямі 'пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх у адно' і 'задавальняць жыццёвыя патрэбы, знаходзячы выйсце з цяжкага матэрыяльнага становішча'. [Сцяпан] навучыўся самапраўнічаць. Прыпісваць каму-нікаму з даярак малако, а каб звесці канцы з канцамі — спісваць гэтае малако на кармленне цялят (В. Палтаран. За ракой Гарынню). Сям 'я жыла бедна, але дружна. Гаспадарку вяла старая маці, сяктак зводзячы канцы з канцамі (М. Лынькоў. З родных крыніц). Узнік у маўленні рахункаводаў, дзе канцы асэнсоўваліся як «расход і прыход». З вуснаў у вусны. Калька з франц. (dе bоuсhе еn bоuсhе) ці ням. (vоn Мund zu Мund) м. У вуснай форме, ад аднаго да другога (перадаваць навіны, чуткі і пад.). — Лагерны пісар, на выхад! — паслужліва перадаюць з вуснаўу вусны арыштанты, і загад ляціць з блока ў блок (А. Карпюк. Пушчанская адысея).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
150 👁
 ◀  / 440  ▶