аўтарскай мове сустракаецца сбить с толку, а ў мове старога казака Якіма Гірла — сбить с панталыку: «Сбили с панталыку окаянные, та й годи». На аснове назоўнікавага кампанента гэтага фразеалагізма ва ўкр. літаратурнай м. утварыліся многія дзеясловы, дзеепрыметнікі, назоўнікі: пантеличити, пантеличитися, спантеличений, спантеличення, спантеличити, спантеличувати, спантеличитися. Ва ўкр. м. назоўнікавы кампанент (пантелик, чытаецца «пантэлык») сваім гучаннем больш блізкі да грэч. Пентэлік, чым у бел., руск., польск. м. Час збіраць камяні. Паўкалька з царк. — слав. м. (Час, пара) сумеснымі намаганнямі прыводзіць у пэўны парадак што-н. раней разбуранае, раскіданае, занядбанае і пад. (часцей пра мастацтва ці міждзяржаўныя адносіны). Як апавядаюць старажылы вёскі, са стратай касцёла і царквы многія мясцовыя жыхары страцілі былыя духоўныя і гістарычныя каштоўнасці. Дык наста ў час збіраць камяні (К. Вяржбіцкі. Час збіраць камяні). Выток фразеалагізма — Біблія (Эклезіяст, 3,1–4). У ёй ёсць такія радкі (пераклад з рускага тэксту): «Усяму свой час і час усякай рэчы пад небам… Час раскідаць камяні, і час збіраць камяні». Параўн. урывак з нарыса С. Законнікава «Вячэра пад райскім дрэвам», дзе адчуваецца сувязь з прыведзенымі вышэй радкамі: «Калі мы сапраўды хочам пабудаваць мірны агульнаеўрапейскі дом, то кожны народ, кожны чалавек павінен пакласці камень у яго падмурак і сцены. Надышоў час не раскідаць, а збіраць камяні». Збіць з панталыку каго. Гл. збіваць (збіць) з панталыку каго. Збіць з тропу каго. Запазыч. з польск. м. (zbieć z troрu), дзе tгор — след'. Выраз, можна меркаваць, узнік у мове паляўнічых і першапачаткова меў канкрэтны сэнс — 'збіць са следу' (напрыклад, калі гутарка ішла пра сабаку). Значэнне фразеалагізма — 'выклікаць замяшанне, заблытаць'. Лукашык хацеў спачатку далажыць камбату па ўсіх правілах, але веставы сваім сыкам збіў яго з тропу (У. Дамашэвіч. Між двух агнеў). Зблытаць усе карты каму, чые, каго. Гл. блытаць (золытаць, пераблытаць) усе карты каму, чые, каго. З богам. Калька з лац. м. (сum Dео). Вокліч пажадання поспеху, удачы ў якой-н. справе. — Будзе выканана, ваша эксэленцыя! — пачціва прамовіў за абодвух Асташэўскі. — Тады — з богам!.. Я са свайго боку падмацую вас таксама (А. Карпюк. Вершалінскі рай). Ужываючыся ў спалучэнні з дзеясловамі, фразеалагізм развіў у сабе акалічнасна-прыслоўнае значэнне 'шчасліва, з поспехам'. — Нам пара. Пойдзем. — Ага, ага, — пагадзіўся гаспадар. — Ідзіце з богам (А. Ставер. Пад канвоем
53 👁