Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Зацягваць (зацягнуць) пояс. Відаць, недакладная калька з ням. (Gürtel еngег sсhаllеn, літаральна «зацягваць тужэй пояс») або англ. (tіghtеn опе's bеll) м. Адчуваць вострую нястачу, жыць у крайняй беднасці. Скарачаецца ў садках і штатная колькасць выхавацеляў, падвышаецца нагрузка, хаця іхні заробак у ранейшых межах. Зацягвае паясы не толькі сфера адукацыі (А. Іваноўскі. Ні вячэры, ні святла). Узнік шляхам метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці дзвюх з'яў: калі чалавек недаядае, галадае, ён мусіць тужэй зацягваць пояс (у прамым значэнні гэтых слоў). Фразеалагізмы з такой самай вобразнасцю ёсць у шмат якіх мовах, прычым у некаторых — двухкампанентныя: укр. підтягувати (затягувати) паски (ремінці, пояски), балг. затягам си пояса, чэшск. utаhоvаt sі гетеп. Параўн. у руск. м.: затягивать туже пояс (ремень). Зачараванае кола. Калька з лац. м. (сігсulus vitiosus). Ужыв. са значэннямі 'бязвыхаднае становішча' і 'бяссэнсіца, лагічная памылка, калі што-н. даказваецца праз такое палажэнне, якое само патрабуе доказу'. І ў Шуркі быць бясконца нельга, і ісці куды б там ні было — таксама быццам нельга. Нейкае зачараванае кола, ланцуг, які і парваць як? (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Атрымліваецца зачараванае кола: няма [твора] у хрэстаматыі, бо няма ў праграме, і наадварот (Р. Шкраба. Энергія слова). Узнікненне выразу ідзе, відаць, ад блуканняў па лесе, калі той, хто заблудзіў, зноў вяртаўся праз нейкі час на ранейшае месца. Такія блуканні прыпісваліся дзеянням нячыстай сілы. Прымаць за чыстую манету што. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім сур'ёзна, як за праўду. — Аб тым не можа быць і спрэчак — не знесці курыцы такіх яечак. — I што ж, Каштан ухвалу гэту прыняў за чыстую манету (К. Крапіва. Каштан). Узнік са свабоднага словазлучэння, дзе чыстай называлася манета дзяржаўнай чаканкі, не падробка з таннага металу, якую пускалі ў ход фальшываманетчыкі, спадзеючыся, што яе прымуць за чыстую манету. Фразеалагізм з вобразам нефальшывай манеты ёсць і яшчэ ў некаторых мовах, але з іншым прыметнікавым кампанентам: польск. ргzуjmovаć zа dоbrą топеtę («прымаць за добрую манету»), ням. für bаге Мünzе пеhтеп («за наяўную манету прымаць»). Збівацца (збіцца) з панталыку. Запазыч. з укр. м. (збиватися з пантелику). Ужыв. са значэннямі: 1) даходзіць да замяшання, разгубленасці; заблытвацца; 2) пачынаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця, кепска паводзіць сябе. Стройна апрацаваныя планы ламаліся пад націскам жывое сапраўднасці. Ганна збівалася з панталыку. Куды ёй было да ўсяго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

еngеr, зяў, опеs, рrzуjmovаć, сурёзна, сіrсulus
66 👁
 ◀  / 440  ▶