Вытворны назоўнікавы фразеалагізм ад суадноснага дзеяслоўнага затыкаць дзіркі (кім, чым, у чым), што значыць 'спехам ліквідаваць няхватку, недахопы ў чым-н.'.
Затыканне рота (ратоў). Уласна бел. Забарона свабодна выказваць свае думкі. Для нас карціна злачынства ўвогуле ясная. Як ясная і мэтанакіраваная палітыка па затыканню ратоў.. (П. Шарамет. Знік адвакат Аксінчык).
Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма затыкаць рот (каму), які абазначае 'прымушаць замоўкнуць кагон., не даваць гаварыць каму-н.'.
Захадзіць ходырам. Гл. хадзіць (захадзіць) ходырам (хадуном).
Захварэць на пана. Гл. хварэць (захварэць) на пана.
Як, што, чаго захоча левая нага каго, чыя. Гл. як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя.
За царом Гарохам. Усходнесл. (руск. при царе Горохе, укр. за царя Гороха часам з дадаткам як було людей трохи). Вельмі даўно; невядома калі (было, адбывалася што-н. і пад.). Вялікае Сітца — вёска вялікая. Малое Сітца — амаль такая ж. Калісьці, за царом Гарохам мо, у кожным з гэтых паселішчаў было па сітку, якім муку прасявалі. У адной вёсцы вялікае, у другой — малое… І хадзілі яны па руках у суседзяў… (В. Якавенка. Прыручэнне зямлі).
Выраз узнік на ўзор свабодных словазлучэнняў тыпу за царом Ірадам, за царом Сімяонам. Выкарыстанне замест сапраўднага ўласнага імя агульнага назоўніка (назвы расліны) — плён народнай дасціпнасці. Чаму ўзяты менавіта гарох? Можа, таму, што гэта, як піша, спасылаючыся на звесткі археолагаў, А. С. Аксамітаў, адна з найбольш старажытных культурных раслін, вядомых славянам. Магла, зразумела, адыграць ролю і проста выпадковасць. Напрыклад, ва ўкр. м. склаўся фразеалагізм за царя Хмеля (як було людей жменя). Аналагічныя спалучэнні для абазначэння далёкага мінулага ёсць у многіх народаў, пры гэтым усюды са словам цар ці кароль кантактуюць або назоўнікі «расліннага» паходжання, або яшчэ якія-небудзь забаўныя, спецыяльна прыдуманыя словы: у немцаў — Аnnо Тоbак («у гады Табакі»), у французаў — аu tеmрs du roi Guіllеmоt («у часы караля Гільемо») або таксама: аu tеmрs du roi Dаdоbегt, у чэхаў — zа кrаlе Ноlсе («за каралём Галышом»), у палякаў — zа królа Ćwieczka («за каралём Цвічком») і г. д.
Зацісканне рота. Уласна бел. Прымушэнне не гаварыць што-н. нежаданае. Не подласць, не несправядлівасць, не зацісканне рота, не здрада Алёнкі былі самым жахлівым у гэтай гісторыі (У. Караткевіч. У снягах драмае вясна).
Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма заціскаць рот (каму).
98 👁