ўнутранай формы праз адпаведнае параўнанне: «Генерал быў пераможаны. I, як тапелец, ён пачаў хапацца за саломінку. Сорамна ж прызнаць сваё бясслаўнае паражэнне!» (А. Якімовіч). За сачавічную поліўку прадаваць, прадацца і пад. Агульны для У ўсходнесл. м. (руск. за чечевичную похлебку, укр. за сочевичну юшку). З-за дробязнай выгады. Калі ты за сачавічную поліўку будзеш прадаваць свой край, я ў труне перавярнуся і пракляну цябе навекі (І. Гурскі. Чужы хлеб). Выток фразеалагізма — біблейская прытча (Быццё, 25, 31–34) пра братоў-блізнят Ісава і Якава — сыноў патрыярха Ісака. Ісаў нарадзіўся на некалькі мінут раней, чым Якаў, і атрымаў права першародства, якое гарантавала яму падвойную долю спадчыны і значную перавагу ў жыцці. Аднойчы галодны Ісаў папрасіў Якава накарміць яго сачавічнай поліўкай. Якаў згадзіўся, але пры ўмове, калі Ісаў уступіць яму права першародства. Ісаў даў згоду. Быць, заставацца і пад. за сямю пячаткамі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. за семью печатями, укр. за сьома печатями). (Быць і пад.) недаступным, прыхаваным. Планы вытворчасці цалкам мірнай, але небяспечнай, можа стацца, для здароўя людзей прадукцыі ўсё яшчэ застаюцца за сямю пячаткамі (ЛіМ. 1.01.1988). Утвораны на аснове запазычанага з царк. — слав. м. выразу кніга за сямю пячаткамі, якім называюць штосьці незразумелае, недаступнае. Ён упершыню ўжыты ў біблейскім тэксце (Апакаліпсіс, 5,3), дзе гаворыцца пра таямнічую кнігу, прачытаць якую яшчэ нікому не ўдалося. Затрашчаць па усіх швах. Гл. трашчаць (затрашчаць) па усіх швах. За трыдзевяць зямель. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'вельмі далёка', спалучаецца з дзеясловамі паехаць, жыць і інш. А хібая не «скарылася», калі пасмела ў такім выглядзе ў вёску з'явіцца? Магла ж і за трыдзевяць зямель з'ехаць… Свет вялік, і ўсюды людзі жывуць… (П. Місько. Ціхае лета). Узнік са свабоднага словазлучэння, якое нярэдка сустракаецца ў народных казках і абазначае 'на вельмі далёкай зямлі'. Слова трыдзевяць першапачаткова мела значэнне 'дваццаць сем' і засталося як перажытак былой дзевяцярычнай сістэмы лічэння. Затыканне дзірак у чым. Уласна бел. Ліквідацыя якіх-н. недахопаў, прагалаў у чым-н. Куды ж дзяваецца розніца, якую возьмуць з нашай кішэні? Ды ўсё туды ж: на затыканне дзірак, якіх шмату паміраючай эканоміцы, у бюджэце (М. Дзелянкоўскі. Газавая дуля
Дадатковыя словы
зехаць, зявіцца
62 👁