Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Няўжо ёсць людзі у нас, якія праз гэты мур палезуць па пустыя бутэлькі! Выпадкам, ці не запраўляе арапа мой ціхманы таварыш Рабаў? (В. Якавенка. Ад грэху далей). Паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе слова арап атаясамліваецца з ашуканствам, а выраз запраўляць арапа першапачаткова ўжываўся са значэннем 'не заплаціць долі ўдзельнікам шулерскай гульні'. За прыгожыя вочы. Калька з франц. м. (роur lеs bеаuх уеuх). Бескарысліва, дарэмна, толькі з-за сімпатыі да каго-н. (рабіць што-н.). [Каравай:] Калі начальства просіць, то і ў яго можна выпрасіць. Я за грошы. Не за прыгожыя вочы… (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). Выраз з камедыі Мальера «Манерніцы» (1660). Паклоннікі, адхіленыя манерніцамі, яшчэ раз вяртаюцца да іх і знаходзяць там сваіх слуг, якія, пераапрануўшыся, выдалі сябе за маркіза і віконта. Слугі выкрыты. Звяртаючыся да манерніц, адзін з паклоннікаў гаворыць: «Калі вы пакахаеце іх, то гэта сапраўды будзе за іх прыгожыя вочы». Зарубіць сабе на носе. Агульны для ўсходнесл. м. Цвёрда запомніць. Працаваць трэба… а не пісьмы пісаць. Пісьмамі не ваююць у наш час, зарубіце гэта сабе на носе (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Фразеалагізм цяпер успрымаецца як алагічнае спалучэнне, а на пачатку свайго жыцця ён быў дасціпным народным выразам з намёкам, усім зразумелым: 'як зарубліваюць на бірцы, каб запомніць'. Даўней пры амаль усеагульнай непісьменнасці своеасаблівай квітанцыяй пры разліках была бірка — палачка або дошчачка, на якой выразаліся зарубкі. Кожная зарубка адпавядала пэўнаму ліку (пудоў, адпрацаваных дзён і інш.). Бірка, пасля таго як на ёй былі зроблены зарубкі, расшчэплівалася на дзве палавінкі: адна аддавалася, напрыклад, уладальніку аўчын, другую пакідаў сабе дубільшчык. Калі бірку адзін з іх губляў, то пры такой сітуацыі маглі выказаць павучанне: «А ты другі раз зарубі сабе на носе, ужо не згубіш». Трапны выраз, падхоплены іншымі людзьмі, стаў агульнаўжывальным. За саломінку ўхапіцца. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. хвататься за соломинку, укр. хапатися за соломинку). Шукаючы выйсця, паспрабаваць выратавацца хоць якім, хоць і ненадзейным спосабам. Толькі і думаю, куды падацца! За чым абараніцца!.. За саломінку ўхапіцца гатова!.. (І. Мележ. Подых навальніцы). Паводле паходжання гэта другая частка прыказкі Хтотопіцца — за саломінку ўхопіцца. Утварэнне параўнальна нядаўняе, таму фразеалагізм нярэдка ўжываецца з агаленнем яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
68 👁
 ◀  / 440  ▶