Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
замуж за пана Пясоцкага трэба збірацца (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). Выраз каламбурнага характару. Тут кампанент Пясоцкага склаўся па мадэлі ўтварэння прозвішчаў — ад пясок у значэнні 'зямля, якой закопваюць магілу'. Замыканне (замкнёнасць) самога у сабе. Уласна бел. Адасабленне ад усяго навакольнага і абмежаванне сваім вузкім, маленькім светам. Замкнёнасць Міхала ў сабе, яго адасобленасць ад людзей можна растлумачыць непаважлівым стаўленнем улад да селяніна-працаўніка наогул (Р. Шкраба. Кузьма Чорны). Утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма замыкацца (замкнуцца) у сабе, які мае значэнне 'станавіцца нелюдзімым, маўклівым, скрытным'. Замыкацца (замкнуцца) у сваю ракавіну (шкарлупіну). Недакладная калька з франц. м. (геntгег dаns sа соquіllе, літаральна «ўваходзіць, вяртацца ў сваю ракавіну»). Адасабляцца ад усяго навакольнага, абмяжоўваючыся сваім вузкім, маленькім светам. I мне хацелася стушавацца, знікнуць, замкнуцца ў сваю ракавіну, каб болей ніколі не вытыкацца са сваімі творамі (К. Крапіва. Слова да малодшых). Відаць, гэта выраз жывёльнага паходжання і ўтварыўся на аснове падабенства з'яў, праз супастаўленне са звычкамі некаторых беспазваночных жывёлін, напрылад рака-пустэльніка ці слімака, уваходзіць у сваю ракавіну. Замятанне слядоў. Агульны для ўсходнесл. м. Знішчэнне ці ўтойванне таго, што можа быць доказам віны. Гэтаўжо было падобна на замятанне слядоў. А калі замятаюць сляды, тады, зразумела, пачынаюць нечага баяцца (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма замятаць сляды 'спрытна знішчаць ці ўтойваць тое, што можа быць доказам віны'. Замятаць сляды. Гл. сляды замятаць. Зандзіраваць (празандзіраваць) глебу. Паўкалька з франц. (sоndег lе tеггаіn) ці ням. (dаs Тегаіn sоndіегеn) м. Разведваць штон., каб вызначыць шансы на поспех. Аджубей, будучы ў ФРГ, зандзіраваў глебу наконт магчымай паездкі Хрушчова ў ФРГ (Звязда. 18.08.1988). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое абазначае 'даследаваць падглебу пры дапамозе зонда'. Заплюшчванне вачэй на што. Гл. закрыванне (заплюшчванне) вачэй на што. Запраўляць арапа. Агульны для бел. і руск. м. Знарок уводзіць у зман, выдумваючы што-н. Я вушам сваім не паверыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

rеntrеr, tеrrаіn, зяў
61 👁
 ◀  / 440  ▶