кампанент фразеалагізма з гэтым значэннем іншы, канкрэтызаваны: рідеоп's тіlk (літаральна «галубінае малако»). Птушыным малаком называюць яшчэ і вельмі смачны торт, а таксама цукеркі асобнага гатунку: «Няёмка спрачацца з прадстаўнікамі радыяцыйнай службы, бо няма ніякіх сумненняў, што яны добра ўяўляюць абстаноўку ў пацярпелых раёнах, калі іх не заманіш у забруджаныя мясціны нават птушыным малаком — дэфіцытам, які сапраўды вырабляецца з мясцовых прадуктаў у брагінскай кулінарыі» (А. Крыга); «Люда знайшла на вышках у саломе скрынку з-пад „птушынага малака"» (В. Бабкова). 3. Апошнім часам сталі даволі моднымі асобныя выразы і словы. Сустракаючы іх у друкаваных тэкстах ці чуючы ў вусным маўленні, не заўсёды лёгка дакапацца да іх сэнсу. Ды і многія з тых, хто іх ужывае, наўрад ці адкажуць, што абазначае той ці іншы выраз або слова. У свой час Леў Талстой, можа, і занадта сурова ставіўся да такіх выпадкаў: «Калі б я быў цар, то выдаў бы закон, што пісьменнік, які ўжыў слова, значэнне якога ён не можа растлумачыць, пазбаўляецца права пісаць і атрымлівае сто ўдараў розгаў». Часцей парушаюць дакладнасць маўлення якраз не пісьменнікі, а людзі іншых прафесій. За апошнія два гады я выпісаў з газет, часопісаў, кніг больш як 30 прыкладаў з ужываннем фразеалагізма па вялікім рахунку. Немагчыма зразумець, што значыць гэты выраз, напрыклад, у такіх сказах: «Уся мая хітрасць, па вялікім рахунку, — у прастаце, у адмаўленні ад „цяжкавагавых" тэхналогій навучання замежнай мове»; «Калі настаўнік сам для сабе не вызначыць цвёрдай грамадзянскай пазіцыі, мала верагодна, што выхаванцы яго стануць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, ды і ўвогуле па вялікім рахунку людзьмі». У беларускую мову гэты фразеалагізм прыйшоў як паўкалька з рускай мовы (по большому счету), дзе ён упершыню быў ужыты ў рамане В. Каверына «Здзяйсненне жаданняў» (1935), але стаў шырока выкарыстоўвацца ў газетных жанрах толькі ў 1960-х гадах — пасля 3-га выдання згаданага рамана масавым тыражом у 1959 г. У В. Каверына гэты выраз склаўся на базе іншага — гамбургскі рахунак, — папулярнага ў літаратараў 1920–1930-х гадоў, асабліва пасля таго, як у 1928 г. пад такой жа назвай выйшаў у свет зборнік крытычных артыкулаў літаратуразнаўца В. Шклоўскага. Сэнс гэтай назвы сам аўтар тлумачыць так: «Гамбургскі рахунак — надзвычай важкае паняцце. Усе барцы, калі боруцца, жульнічаюць і кладуцца на лапаткі па загадзе антрэпрэнёра. Раз у год у гамбургскім тракціры збіраюцца барцы. Яны боруцца пры зачыненых дзвярах і завешаных вокнах… Тут устанаўліваюцца сапраўдныя класы барцоў, — каб не
Дадатковыя словы
рідеопs
51 👁