Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
іншыя народы. Выраз з'яўляецца калькай з грэчаскай мовы: gаlа огпithon (літаральна «малако птушынае»). Ён неаднаразова сустракаецца ў творах старажытных грэчаскіх паэтаў, якія, апяваючы прыродныя багацці вострава Самаса, пісалі, што там ёсць нават птушынае малако. Па-другое, у беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх тлумачальных і фразеалагічных слоўніках выраз падаецца не як двухкампанентны, а ў пашыранай граматычнай структуры — толькі (аднаго) птушынага малака няма (не хапае, бракуе) у каго — і абазначае 'усяго ўволю, удосталь'. Напрыклад: «Пра Казіміра Ляшчынскага гаварылі, што ў таго не хапае толькі птушынага малака» (М. Парахневіч). Праўда, як будзе далей паказана, на самай справе ў нашай мове выраз існуе і як назоўнікавы — у форме птушынае малако. Па-трэцяе, можна меркаваць, што на ўзнікненне гэтага фразеалагізма паўплывалі не прыдуманыя, а рэальныя з'явы з жывёльнага і расліннага свету. Як вядома, шмат якія птушкі, напрыклад галубы ці пінгвіны, кормяць сваіх птушанят падобнай на малако тварожыстай масай, што выпрацоўваецца ў валляку бацькоў-птушак. Біёлагі называюць такую ежу птушыным малаком. I яшчэ: ва ўсіх батанічных даведніках адна з раслін мае назву птушкамлечнік (огnithодаlum), вядомую ўжо старажытным рымлянам. Гэта — цыбулевая расліна з бязлістым сцяблом (кветкавай стрэлкай) і прыкаранёвым лісцем. Сокам гэтай расліны, якую ў народзе называюць птушыным малаком, ласуюцца птушкі. Такім чынам, птушкамлечнік можна лічыць першым значэннем фразеалагізма птушынае малако. Прыклад з рамана З. Бядулі «Язэп Крушынскі»: «— Не бойся, маленькая, — супакойвае Настачка. — На табе птушынае малако! — Настачка нагінаецца, адрывае траўку пад назваю „птушынае малако". 3 сцяблінак мяккай расліны паказваецца густы, як малако, сок». Найбольш вядомае ж і ўсім знаёмае значэнне гэтага фразеалагізма — 'нешта неверагоднае, казачнае, яўна немагчымае (часцей пра яду)': «У нас, бывае, разбэшчваюць спартсменаў з самых юных гадоў Ты толькі выступі добра, а мы табе і птушынага малака не пашкадуем. Рэкорды спартсменаў адыходзяць, а звычка да птушынага малака застаецца» (М. Замскі); «У рэстаранах гэтых, казалі, хіба толькі птушынага малака не падавалі» (І. Шамякін); «Сакратар [паслаў мяне] да вас. У нёго, кажэ, все е, і картопля, і, калі захочаце, птушынае малако»(А. Макаёнак); «Лідачка старалася ўсяк дагадзіць яму. Каб захацеў ён птушынага малака, то, здаецца дастала б» (Г. Далідовіч); «Чаго ж у нас бракаваць будзе? Птушынага малака хіба?» (І. Козел). Дарэчы, у англійскай мове прыметнікавы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца, оrnithодаlum
67 👁
 ◀  / 440  ▶