крыніцай шалёных прыбыткаў і звышпрыбыткаў (М. Лынькоў. Гісторыя ідзе наперад). Выток фразеалагізма — грэчаская міфалогія. Жрэц-прарок прадказаў аргоскаму цару Акрысію, што ў яго дачкі Данаі народзіцца хлопчык, які пасля знішчыць свайго дзеда-цара. Акрысій загадаў трымаць дачку ў падземным будынку пад аховай служанак. Захоплены прыгажосцю Данаі, вярхоўны бог Зеўс пранік у падзямелле ў выглядзе залатога дажджу і апладніў яе. Фарміраванню фразеалагізма садзейнічала тое, што многія вядомыя мастакі (Тыцыян, Ван Дэйк, Рэморант і інш.) на карцінах адлюстроўвалі Данаю ў дажджы залатых манет. Залаты фонд чаго, чый. Агульны для ўсходнесл. м. Самае лепшае, самае каштоўнае, самае значнае. Казкі гэтыя шырока друкуюцца іў нас у рэспубліцы, і перакладаюцца на іншыя мовы. Яны — залаты фонд нашай народнай класікі (А. Якімовіч. Аўтабіяграфія). Узнік у выніку метафарызацыі ўстойлівага тэрміналагічнага словазлучэння, якім у галіне фінансаў выражаюць спецыяльнае паняцце, ужываючы з прамым значэннем 'фонд каштоўных металаў, пераважна золата'. Залатыя горы абяцаць, даваць, чакаць і пад. Калька з лац. м. (mоntеs аuгі роllісегі, літаральна «абяцаць горы золата»). Казачнае багацце, вялікае мноства чаго-н. Не трэба верыць тым крыкунам, што абяцаюць народу залатыя горы (Я. Колас. На ростанях). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Залегчы на дно. Гл. легчы (залегчы) на дно. Заліваць (заліць) за гальштук (за каўнер). Калька з ням. м. (еіnеn hіntег dіе Віndе gіеssеn, літаральна «за галышук заліваць»). Выпіваць, напівацца п'яным. Іншыя бабы што робяць, калі мужык за гальштук залівае? На работу бягуць, у міліцыю (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны, з іранічным падтэкстам у кампанентах за гальштук. Заліваць (заліць) чарвяка. Паўкалька з польск. м. (zаlаć гоbаkа). Выпіваць спіртнога. Разуменне «заліць чарвяка» — рэч неазначаная і расцяжная: аднаму і кручка даволі, а для другога кручок — капля ў моры (Я. Колас. На ростанях). У польск. м. фразеалагізм ужываецца з другой палавіны XVIII ст., выцесніўшы больш старажытны выраз zаlаć krzесzkа. Утварыўся пад уплывам недакладнай калькі з франц. м. (tuer lе vег, літаральна «забіць чарвяка»). Zаlаć гоbаkа — вынік аб'яднання двух выразаў: zаlаć krzесzkа + zаbić гоbаkа
Дадатковыя словы
hіntеr, rоbаkа, vеr, аurі, абяднання, пяным, рэмбрант
58 👁