Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
жывое (А. Пальчэўскі), забрала за жывое (К. Крапіва), узяло за жывое (М. Зарэцкі). За круглым сталом. Калька з англ. м. (гоund tаble). З роўнымі правамі, на роўных умовах (сустракацца, вырашаць і пад.) Безумоўна, здараліся зрэдку бытавыя непаразуменні, але ўсе канфлікты мы вырашалі, як кажуць дыпламаты, за круглым сталом (І. Шамякін. Палёт над Палессем). Параўн. кантэкст, дзе фразеалагізм адначасова ўспрымаецца і як свабоднае словазлучэнне: За круглым сталом не сядзець мне ніколі: занадта гарачы з мяне дыпламат (П. Панчанка. Тым, хто за акіянам). Паходзіць з кельцкага народнага падання пра караля брытаў Артура (V–VI стст.). Усе рыцары адчувалі сябе ў караля як роўныя між роўных; на банкетах кароль і рыцары сядзелі за вялікім круглым сталом, па чарзе мяняючыся месцамі. Закручванне гаек. Агульны для ўсходнесл. м. Павышэнне патрабаванняў, узмацненне строгасці. І ў тагачасным жыцці, і ў літаратуры таксама неаднойчы сустракаліся такія псеўдарэвалюцыянеры, аматары закручвання гаек і іншых рызыкоўных эксперыментаў, якія аб'ектыўна толькі шкодзілі вялікай рэвалюцыйнай справе (Дз. Бугаёў. Майстэрства драматурга). Вытворны назоўнікавы фразеалагізм ад суадноснага дзеяслоўнага закручваць гайкі каму (гл.). Закручваць (закруціць) гайкі каму. Агульны для ўсходнесл. м. Павышаць патрабаванні да каго-н., узмацняць строгасць. [Марыя Кірылаўна:] Сам Калібераў прыехаў. Зараз у хату наскочыць. [Лёня: ] Закручваць тату гайкі? (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Паходзіць з маўлення механікаў. Пры пераасэнсаванні адпаведнага словазлучэння актуалізацыю атрымала патэнцыяльная, мэтавая сема гэтага словазлучэння (гайкі закручваюць, каб механізм працаваў надзейна, бездакорна). Закрыванне (заплюшчванне) вачэй нашто. Агульны для ўсходнесл. м. Утойванне, замоўчванне чаго-н. Пад уплывам тэндэнцыйнага і аднабаковага асвятлення [войнаў], выпуклення гераічнага і наўмыснага закрывання вачэй на цёмныя бакі, у Лабановіча злажылася ўяўленне, у корні фальшывае, аб ваяцкіх здольнасцях царскай Расіі і аб яе непераможнасці ў вайне (Я. Колас. На ростанях). Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага закрываць (заплюшчваць) вочы на што 'знарок не заўважаць чаго-н. важнага, значнага'. Закрываць (закрыць) вочы каму. Агульнаслав. (руск. закрывать глаза, укр. заплющувати очі, балг. затварям очите
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

rоund, абектыўна
59 👁
 ◀  / 440  ▶