пафасам дэкламаваў ён [паэт] заключны акорд… (Я. Колас. «Трыумф»).
Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні музыкантаў.
Закон(-ы) не пісаны каму, для каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. не лічыцца з агульнапрынятымі правіламі, нормамі паводзін. Перасмешнікам закон не пісан (М. Гроднеў. Радня). Дырэктар меў славу рызыкоўнага чалавека, яму, як кажуць, законы не пісаны (Я. Скрыган. Дакументальная рэвізія).
Выраз паходзіць з прыказкі Дурному закон не пісан, у складзе якой меў тое ж значэнне. Як і ў прыказцы, кіруе давальным склонам. Іншая сінтаксічная сувязь (фразеалагізм + для каго) — пазнейшае развіццё спалучальнасці з кантэкстам: «Для Парфена, кажуць, законы не пісаны» (І. Чыгрынаў).
Закопваць (закапаць) свой талент у зямлю. Паўкалька з руск. м. (зарывать (свой) талант в землю). Губіць свае здольнасці, не даваць ім развівацца. Магчыма, што я калі-небудзь буду славутым артыстам, калі зараз свой талент не закапаю ў зямлю (І. Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя).
Склаўся на аснове евангельскай прытчы (Матфей, 25, 15–30). Адзін багаты чалавек, ад'язджаючы ў далёкія краіны, даў аднаму свайму рабу пяць талантаў (буйных грашовых адзінак), другому — два, трэцяму — адзін. Вярнуўшыся, гаспадар даведаўся, што першыя два рабы ўклалі свае грошы ў розныя выгадныя справы і атрымалі значны прыбытак. Трэці ж сказаў, што ён закапаў атрыманы талант у зямлю. Гаспадар пахваліў першых двух і зганіў трэцяга.
Закрануць за жывое каго. Агульнаслав. (руск. задеть за жывое, укр. зачепити за живе, польск. dotknąć dо żywago, чэшск. tіt do zіvеhо, серб. — харв. дирнути у живац і г. д.). Ужыв. са значэннямі: 1) моцна ўсхваляваць, зачапіўшы што-н. важнае, балючае, 2) падзейнічаць на самалюбства, гордасць. Князь закрануў нас за жывое. Хацелася спрачацца, біцца… (А. Карпюк. Данута). Піліп быў чалавек гарачы, і панская абраза закранула яго за жывое (А. Якімовіч. Цяжкі год).
Паходзіць са свабоднага словазлучэння закрануць за жывое, якое спачатку мела больш поўную форму закрануць за жывое мяса і канкрэтны сэнс — «параніць, — як піша У. Даль, — пры стрыжцы ногцяў або зразанні мазаля». У сучаснай літаратурнай мове, з забыццём першапачатковай вобразнасці фразеалагізма, у ім развіліся трывальныя формы дзеяслоўнага кампанента і яго лексічная варыянтнасць: за жывое кранае (Б. Сачанка), брала за
67 👁