Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
хацелася закінуць вудачку і паглядзець, ці торкне на маю прыманку які-небудзь тэатральны лешч» (Я. Колас). Закідваць (закінуць) наперад. Уласна бел. Рабіць які-н. прадбачлівы, апераджальны ход з надзеяй мець потым ад гэтага пэўную карысць для сябе. Андрэй — наш. Свой. Яго грошы нам з табой яшчэ спатрэбяцца. Як казала мая маці: закідвай наперад… Мяккі кут купіў? Не. I не купіш. Без Андрэя (І. Шамякін. Губернатар). Паходзіць з прыказкі Кінь (закінь) наперад — знойдзеш ззаду, якая мае сэнс 'калі зробіш каму-н. ласку, то і табе адплацяць тым самым'. Закладваецца фундамент (асновы) чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Даецца пачатак чаму-н., ствараецца тое, што з'яўляецца зыходным для чаго-н. Пабываўшы на Лепельшчыне ў гэту гарачую пару; я ўбачыў як закладваецца фундамент шчодрага гектара (Звязда. 30.04.1986). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, выраз утварыўся на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма закладваць фундамент чаго (гл.). Закладваць (закласці) за гальштук (за каўнер). Калька з франц. м. (s'еn jеtег un соuр dеггіèге lа сгаvаtе, літаральуа «закладваць глыток за гальштук»). Выпіваць, напівацца п'яным. Менавіта цяпер Лупека зразумеў чаму дырэктар Будзянскай школы, як бы ні закладваў за каўнер, ніяк не мог вызваліцца з дырэктарскага крэсла (П. Палітыка. Свой чалавек). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны, з іранічным падтэкстам у кампанентах за гальштук. Закладваць (закласці) фундамент (асновы) чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Ствараць тое, што з'яўляецца зыходным, пачатковым, асноўным для чаго-н. Першы Інтэрнацыянал заклаў фундамент міжнароднай арганізацыі рабочых для падрыхтоўкі іх рэвалюцыйнага націску на капітал (Настаўн. газ. 26.09.1984). Узнік у выніку пераасэнсавання аднайменнага састаўнога тэрміна, звязанага з будаўніцтвам. Закладка фундаменту чаго. Уласна бел. Стварэнне таго, што з'яўляецца зыходным, пачатковым, асноўным для чаго-н. Дапамагаць пісьменніку трэба часам пры самой закладцы фундаменту новага твора (Я. Колас. Аб літаратурнай працы). Назоўнікавае ўтварэнне на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма закладваць фундамент чаго (гл.). Заключны акорд. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. заключительный аккорд, укр. прикінцевий акорд). Тое, чым завяршаецца што-н. Яшчэ з большым натхненнем, з большым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dеrrіèrе, jеtеr, sеn, зяўляецца, пяным
50 👁
 ◀  / 440  ▶