Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утварыўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, прамое значэнне якога — 'загнуўшы рукавы, падняць іх вышэй, каб было больш зручна працаваць'. Параўн.: «Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае малатком па распаленым іскрыстым жалезе» (П. Пестрак). Закідаць шапкамі каго. Запазыч. з руск. м. Лёгка і хутка перамагчы каго-н. Ніхто не верыўу тое, хаця пан Дульчыц і крычаў, што шваба палякі шапкамі закідаюць (К. Каліна. Крылаты конь). Лічаць, што выраз склаўся ў перыяд руска-японскай вайны (1904–1905), на пачатку якой нацыяналістычная прэса насміхалася з японскага войска, запэўнівала народ, што вораг лёгка і хутка будзе пераможаны. У аповесці Л. Калюгі «Нядоля Заблоцкіх» расказваецца, што, калі пачалася гэта вайна, валасны пісар аб'явіў, каму з баркаўчан трэба ісці «ў войска японцаў біць». «Канечне, тады рускаму цару, — як пісар казаў, — хацелася японцаў шапкамі закідаць, а то яму тады перад другімі царамі будзе не гонар. Гэта слова залавілі баркаўчане, а далей пісаравай мовы яны добра не разабралі — надта ж хуценька гаварыў: ці тыя шапкі будуць казённыя ў войску даваць, ці свае з дому браць трэба — не ведалі… На аднаго японца іх трэба незлічоны лік, а дзе тых шапак на цэлае войска набярэшся?!..Ажно тут і па вайне было. Не сабраў цар шапак, колькі яму трэба было. Паглядзеў на японцаў — шмат падлаў сабралася. Нічога ім не зробіш. Не памаглі краўцы шапачнікам і не нашылі тых шапак, колькі на вайну трэба было». Закідванне шапкамі каго. Уласна бел. Лёгкая і хуткая перамога над кім-н. На нагрэтых панэлях расфуфыранага Неўскага панясліся задзёртыя выгукі наконт закідвання шапкамі «праціўнае немчуры» (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма закідаць шапкамі (гл.). Закідваць (закінуць) вуду (вудачку). Агульны для ўсходнесл. м. Асцярожна намякаць на што-н. з мэтай высвятлення абставін, выведвання чаго-н. — Ты да нас у хаўрус ідзі, дык мы дарэмна табе змалоцім, — закінуў Юзік вуду. — Прымі без грошай, дык пайду. — Без грошай, бач, малатарні не даюць (К. Крапіва. Мядзведзічы). Паходзіць з маўлення рыбакоў. Пры пераасэнсаванні адпаведнага словазлучэння актуалізацыю атрымала патэнцыяльная, мэтавая сема гэтага словазлучэння (рыбак закідвае вудачку, каб разведаць, ці будзе клёў). Параўн. ажыўленне ўнутранай формы фразеалагізма і развіццё на яго вобразнай аснове метафарычнага кантэксту: «Змяшчаючы яго [першы акт п'есы] у друку, я ўжыў некаторую аўтарскую хітрасць: мне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіў, песы
54 👁
 ◀  / 440  ▶