вось і ўсё, што мелі спачатку (М. Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы).
Паходзіць ад слова аз, якім называлася літара «а» — першая ў стараславянскай азбуцы (кірыліцы). Параўн. у вершы А. Вярцінскага «Аз, букі і ведзі»: «Сумна не ведаць нічога на свеце. Жыць жыццём цёмных лясоў. Дзень добры, аз, букі і ведзі! Усё пачынаецца з вас, з азоў».
За і супраць узважваць, перабіраць. Калька з лац. м. (рго еt сопtга). Аргументы на карысць чаго-н. у супастаўленні з тым, што адмаўляе іх. Сустрэўшыся з некаторымі таварышамі, узважыўшы ўсе за і сутраць, Краўчанка прыйшоў да вываду, што «спецыяльная канцылярыя» пакуль што за межамі дасягальнасці… (Б. Мікуліч. Цяжкая гадзіна).
Першапачаткова, ужываючыся пры абавязковым дзеясловесуправаджальніку ўзважваць, выраз звязваўся з уяўленнем пра шалі (прыладу для ўзважвання) як сімвал правасуддзя.
Зайсці ў тупік. Агульны для бел. і руск. м. Трапіць у цяжкае становішча. Рабочыя страцілі веру да лідэраў. І не ведалі, што ім рабіць. Зайшлі ў тупік… (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).
Свабоднае словазлучэнне, на базе якога ўтварыўся фразеалагізм, звязана не з чыгуначным тупіком, а з глухім завулкам, які таксама называюць тупіком. Даўней у кожным горадзе было шмат такіх завулкаў, адкуль цяжка было выйсці. Прыгадаем эпізод з «Новай зямлі» Я. Коласа (раздзел «Дзядзька ў Вільні»), дзе гаворыцца, як Антось «у кут глухі ўпнууся, сцяна прад ім і сцены збоку, ўпярод не ступіш ані кроку — прапала вуліца ды годзе!». Ва ўкр. м. эквівалентам нашага выразу выступае фразеалагізм з аднолькавай, але больш этымалагічна празрыстай асновай — зайти в глухий кут (в сліпий кут).
Заставацца (застацца) за кадрам. Агульны для бел. і руск. м. (Заставацца) неадлюстраваным, непаказаным. На старонках дэтэктыва выкопванне нябожчыка засталося за кадрам, аб ім толькі паведамляецца другой «экспедыцыі» эксгуматараў (ЛіМ. 13.03.1998).
Паходзіць з маўлення кінарэжысёраў, дзе кадрам называюць асобны здымак або асобны эпізод у фільме.
Закапаць свой талент у зямлю. Гл. закопваць (закапаць) свой талент у зямлю.
Закапыліць губы. Гл. капыліць (закапыліць) губы.
Закасаўшы рукавы працаваць, брацца за справу і пад. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. засучив рукава, укр. засукавши рукава). Не шкадуючы сіл, шчыра, старанна. Дык давайце, арляняты, закасаўшы рукавы возьмемся за працу! (І. Гурскі. Неспакойныя характары).
232 👁