Здаецца, зараз з цаглянай вежы вылезе рыцар і скажа: „Стой!" На твар забрала апусціць нізка».) Рыцары ваявалі звычайна з апушчаным забралам; найбольш смелыя хадзілі ў бой з адкрытым (паднятым) забралам. Заднім розумам моцны. Паўкалька з руск. м. (задним умом крепок). Няздольны своечасова прыняць патрэбнае рашэнне. Не, я зусім не так сябе з ім трымала. Заднім розумам моцная, хоць пабяжы ды дагані тую «Волгу», пачні ўсю размову спачатку (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны). Паходзіць з прыказкі Мужык задним умом крепок. Задняя думка. Калька з франц. м. (аггіèге-репsее). Скрыты намер, таемны замысел. Дырэктар жа не проста частуе. Заднюю думку, відаць, мае, хоча дапамогі на экзамене ці што іншае (І. Навуменка. Бульба). Выраз з драмы «Марнатравец» (1736) французскага пісьменніка Дэтуша. У выразе падразумяваецца падабенства з фонамі карціны — пярэднім і заднім. За дрэвамі не бачыць лесу. Калька з англ. (nоt tо sее thе wооd for thе tгееs) ці ням. (dеn Wald vor Вäumen nісht sеhеn) м. За чым-н. дробным не заўважаць значнага, вялікага. Цяпер я ведаю, што азначалі твае словы «нас разбілі»… Але ты вельмі шырока бярэш, за дрэвамі не бачыш лесу. Толькі слабы чалавек можа разгубіцца ад першай няўдачы (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). У вобразнай аснове фразеалагізма — алагізм як стылістычны прыём. Задурванне галавы каму. Уласна бел. Заблытванне каго-н. глупствам, непатрэбнасцю. Цярпець не магу анкет, апытванняў і тэстаў. Па-мойму, гэта толькі задурванне галавы добраму чалавеку (У. Караткевіч. Ці дажывём да ста год…). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма задурваць галаву (каму), адно са значэнняў якога — 'заблытваць каго-н., пазбаўляць здольнасці разумна разважаць'. За душой. Агульны для ўсходнесл. м. У наяўнасці (быць у каго-н., мець што-н.). Каб толькі якая зачэпка была, а там даказаць лёгка будзе, асабліва калі грошы за душою будуць (М. Лобан. На парозе будучыні). Першапачаткова слова душа тут мела ўстарэлае значэнне (засведчанае ў слоўніку У. І. Даля) 'ямачка на шыі пад кадыком'. Паводле народных уяўленняў, у гэтым месцы знаходзіцца душа чалавека. На грудзях, каля душы (ямачкі'), раней насілі, хавалі грошы. Пачынаць з азоў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. с азов, укр. з азів). З самага пачатку, з простага, элементарнага. Як вядома, пачалі мы тут з азоў. Адна электраўстаноўка і тры пілы
Дадатковыя словы
аrrіèrе-репsее
58 👁