Задаваць (задаць) храпавіцкага. Запазыч. з руск. м. Моцна спаць. — Алё, здароў! — прывітаў яго Сеўка. — Ты, як звычайна, храпавіцкага задаваў? (У. Карпаў. Вясеннія ліўні).
Назоўнікавы кампанент, неўжывальны па-за межамі гэтага фразеалагізма, выконвае тут сэнсаўтваральную ролю і ўзнік на аснове дзеяслова храпці. Магчыма, выраз склаўся пад уплывам сэнсава тоеснага даваць храпака (гл.) з заменай апошняга кампанента ўтварэннем каламбурнага характару на ўзор прозвішчаў.
Задаваць перцу каму. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) перцу каму.
Задаваць стракача ад каго, адкуль, куды. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) стракача ад каго, адкуль, куды.
Задаваць тон каму, чаму, у чым. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) тон каму, чаму, у чым.
Задаваць храпака. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) храпака.
Задаць труса. Гл. задаваць (задаць) труса.
Задаць фефару каму. Гл. задаваць (задаць) фефару каму.
Задаць храпавіцкага. Гл. задаваць (задаць) храпавіцкага.
За дзедам шведам. Уласна бел. Вельмі даўно (было, будавалася што-н. і пад.). Шыкялёўскі млын быў стары, мусіць, пабудаваны яшчэ за дзедам шведам (І. Новікаў. Тварам да небяспекі).
Прыгадаем радкі з пазмы «Барысаў» Я. Купалы: «Былі войны, бітвы, слёзы, кроў ліліся, шведа, Банапарта сляды засталіся». Адзін з такіх слядоў, толькі моўны, — фразеалагізм за дзедам шведам: шведскія заваёўнікі прыходзілі на беларускія землі двойчы (1655, 1706–1708). Кампанент дзедам, відаць, уліўся для сугучнасці ў першапачаткова свабоднае спалучэнне з канкрэтным часавым значэннем (параўн. падобныя: за царом, за палякамі).
З адкрытым (паднятым) забралам. Калька з ням. м. (mіt оffепеm Vіsіег — «з адкрытым забралам»; варыянт з паднятым забралам узнік на аснове нямецкага dаs Vіsіег luftеп — «забрала падняць»; дарэчы, у немцаў ёсць яшчэ адзін фразеалагізм з кампанентам забрала: тіt vегsсhlоssепет Vіsіег — «з апушчаным забралам»). Ужыв. са значэнняммі: 1) адкрыта, не тоячыся, 2) шчыры, нічым не прыхаваны. Ён [Туляга] і цяпер не спяшаецца ісці ў бой з паднятым забралам (А. Сабалеўскі. Доўгае жыццё камедыі). Дарагі мой Піліп Макаравіч, дык я ж тады самы заядлы кар'ерыст. Як кажуць, з адкрытым забралам (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы).
Выраз «рыцарскага» паходжання. На галаве ў рыцара быў шлем, пярэдняя рухомая частка якога называлася забралам і, калі трэба, выпускалася і засланяла твар. (Параўн. у А. Вольскага:
222 👁