Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Загнанасць у тупік. Уласна бел. Крайняя разгубленасць. А маглі б ужо і сёння жыць іначай… Не было б адчування няпэўнасці, безвыходнасці, загнанасціў тупік (Н. Гілевіч. У роздумах аб жыццібыцці нашым). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма загнаць у тупік (каго), які абазначае 'давесці да разгубленасці, збянтэжанасці' (гл.). Загнаць у тупік каго. Гл. заганяць (загнаць) у тупік каго. З агню ды ў полымя. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. из огня да в полымя, укр. из вогню та в полум'я). З адной непрыемнасці ў другую (трапляць, кідаць, кідацца). Нават маці была рада, што, нарэшце, яе сын пазбавіцца ад вечнай крыўды. Але Казік трапіў з агню ды ў полымя (А. Чарнышэвіч. На сажалках). Пабудаваны як градацыйная канструкцыя на супастаўленні двух блізкіх у сэнсавых адносінах слоў. Заграбаць жар чужымі рукамі. Гл. чужымі рукамі жар заграбаць. Заграбаць лапатай грошы. Гл. грэбці (грабці, заграбаць) лапатай (грошы). За гуж узяцца. Уласна бел. Пачаць якую-н. справу, лічачы сябе здольным выканаць яе. — Ты ўсё знаеш! Усе падходы! — Знаю. А і табе знаць бы трэба. Калі за гуж узяўся (І. Мележ. Завеі, снежань). Паводле паходжання гэта «абломак», першая частка прыказкі Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж, якая абазначае 'калі ўзяўся за якую-н. справу, не адмаўляйся, спасылаючыся на цяжкасці яе выканання'. Адарваўшыся ад прыказкі, яе фрагмент стаў ужывацца ў розных асобах абодвух трыванняў: узяўся за гуж (В. Гардзей), узяліся за гуж (А. Васілевіч), бяруся за гуж (М. Лужанін), бярэшся за гуж (М. Гроднеў) і інш. Задаваць (задаць) труса. Уласна бел. Баяцца, палохацца. Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча — храбрасць гарады бярэ! (Я. Колас. На ростанях). Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма труса святкаваць (гл.) з заменай у ім дзеяслоўнага кампанента. Задаваць (задаць) фефару каму. Паўкалька з ням. м. (Рfеffег geben). Сурова распраўляцца з кім-н., караць каго-н. — Гэта напэўна святыМікалай памыліўся і замест цябе мяне пакараў. — Ён яшчэ, глядзі, і мне каб фефару не задаў. Чорт яго, брат, ведае (Я. Колас. На ростанях). Унутраная форма фразеалагізма становіцца зразумелай, калі мець на ўвазе, што ням. Рfеffег — перац
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

полумя, рfеffеr
46 👁
 ◀  / 440  ▶