паўабароту. — Ты што падколваеш? — шалёным позіркам апёк ён Косцю… — Ну-у? А ты скажы, — завёўся ўжо і Косця, хоць знаку яшчэ і не падаваў» (Я. Радкевіч). Заводзіць (завесці) катрынку. Уласна бел. Дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. — Ну! Ну! Завяла ўжо катрынку! — глуха загукаў Арцём са студні (Я. Колас. Недаступны). Утварыўся ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, звязанага з ігрой на катрынцы — пераносным механічным аргане ў выглядзе невялікай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты. Калі заводзілі, пускалі ў ход гэты арган, чулася працяглае, нуднае, тужлівае гучанне. Гэта і стала асновай для пераасэнсавання. Лічыцца, што першай мелодыяй, якая выконвалася вандроўнікамі-немцамі, была франц. песенька «Сhагmаntе Саthегinе» («Прыгожая Кацярына») ці яе ням. пераклад «Sсhагmаntе Каthагinе». Ад другога кампанента гэтай назвы паходзіць слова катрынка. У польск. м. ёсць таксама фразеалагізм з гэтым кампанентам: (gаdаć, mоwіć) jаk паkręсопа kаtагупка. Заводзіць (завесці) сваю шарманку. Агульны для бел. і руск. м. Дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. [Пранцісь — Быкоўскаму:] Собственно, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе, прост, як грамафон, вось-цо-да, трубіць (Я. Купала. Паўлінка). Узнік гэтак жа, як і фразеалагізм заводзіць (завесці) катрынку (гл. вышэй), — на аснове назвы франц. песенькі «Сhагmаntе Саthегіnе». Толькі слова шарманка паходзіць ад першага кампанента гэтай назвы, а катрынка — ад другога. Завязваць (завязаць) вузялок. Агульны для ўсходнесл. м. Цвёрда запамінаць, улічваць на будучыню. [Гары:] Па дарозе ў лясгас да Алешкі зазірні. Скажы, што засеў Гары ў Харытонавым ручаі… Алешка трактар арганізуе. Не забудзеш, кандыдат?.. [Ягор:] Вузялок завяжу (В. Лукша. Калі вяртаюцца буслы…). У аснове фразеалагізма — адгалосак даўнейшага звычаю завязваць на нітцы вузялкі для запамінання лікаў ці яшчэ чагонебудзь. Загавець душой. Гл. душой загавець. Загаворваць зубы каму. Гл. зубы загаворваць каму. Заганяць (загнаць) у тупік каго. Агульны для бел. і руск. м. Даводзіць да разгубленасці, збянтэжанасці. I як заўсёды, нягледзячы на Алесева красамоўства, Кастусь заганяў яго ў тупік (М. Ваданосаў. Пад чужым паролем). Узнік у выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння з маўлення чыгуначнікаў, дзе тупік абазначае 'чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом
Дадатковыя словы
sсhаrmаntе, каthаrinе, сhаrmаntе, саthеrinе, саthеrіnе
42 👁