Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Заварыць кашу. Агульны для ўсходнесл., серб. — харв. і чэшск. м. (руск. заварить кашу, укр. заварити кашу, серб. — харв. закувати кашу — «заварыць кашу», чэшск. zаvагіt sі рекпоu каsі; параўн.: балг. бьркам каша — «мяшаць кашу», польск. паwагzуć ріwа). Яго значэнне—'распачаць складаную, клопатную, непрыемную справу'. Я першы здагадаўся, што «забастоўка» — непрыкметная работа Івана Свірыдавіча і яго сяброў, што ў батальёне ён, бадай, галоўны. I што ж выходзіць? Заварыў кашу, а сам у кусты? Няхай расплачваюцца іншыя? (І. Шамякін. Першы генерал). Выраз узнік з адпаведнага свабоднага словазлучэння. Яго пераасэнсаванне адбылося, на думку М. М. Шанскага, тады, калі слова каша сталі ўжываць са значэннямі 'святочны абед, гасціны з выпадку хрэсьбін ці вяселля' і 'беспарадак, сумятня, блытаніна'. Калі прыняць пад увагу, што слова заварыць у свабодным ужыванні можа рэалізаваць пераноснае значэнне 'распачаць штосьці складанае, клопатнае', то фразеалагізм заварыць кашу паводле ўзнікнення можна разглядаць як выраз з агульным аналітычным зместам, які суадносіцца з аслабленымі значэннямі кампанентаў заварыць і каша. У бел. м. ужываецца і варыянт наварыць кашы: «Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці!.. Будзе вазня!» (В. Дунін-Марцінкевіч). Параўн. у зборніку М. Федароўскага: «Наварылі кашы, ды невядома, ці паядуць». Дзеяслоў наварыць ужываўся з пераносным значэннем 'зрабіць штосьці клопатнае, непрыемнае' ужо ў XVI ст.; параўн. у «Баркулабаўскай хроніцы»: «Мы вси маем ся тым ображати от тых здрайцов наших, которые то наварили…» Завесціся з паўабароту. Гл. заводзіцца (завесціся) з паўабароту. Заводзіцца (завесціся) з паўабароту. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. заводиться с полуобррота, укр. заводитися з півоберту). Вельмі хутка прыходзіць ва ўзбуджанасць, узрушанасць, хваляванне. Пасля гісторыі ў тэрмаабрубным начальнік цэха таксама заводзіцца, як кажуць, з паўабароту (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Паводле паходжання гэта выраз каламбурнага характару. Тут на рэалізаванае спачатку значэнне слова заводзіцца 'прыходзячы ва ўзбуджанасць, распачынаць спрэчку з кім-н.' накладзена яшчэ адно значэнне гэтага ж слова 'пачынаць дзейнічаць у выніку пуску ў ход якога-н. механізма' з адначасовым яго дапаўненнем экспрэсіўным дадаткам з паўабароту. Параўн. прыклад, дзе перадаецца працэс разгортвання слова ў фразеалагізм: «Ён [Ролік] на хвіліну змоўк, але потым зноў завёўся. З паўабароту» (У. Караткевіч). Параўн. таксама: «Бліноў ускіпеў, завёўся з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

zаvаrіt
42 👁
 ◀  / 440  ▶