Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Ніна Іванаўна] пачула, як заскрыпела крэсла, як цяжка ўздыхнуў абражаны муж. «Жыў курылка» (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Узнікненне фразеалагізма звязана з сімволікай старажытнай народнай гульні з запаленай лучынай, якую перадавалі з рук у рукі, пакуль яна не згасне. Гульня суправаджалася песняй, што пачыналася так: «Жив, жив курилка, жив, жив, да не умер». Выраз падаецца ў «Руска-беларускім слоўніку» і «Беларуска-рускім слоўніку». Параўн. у І. Насовіча: «Жыў быў курылка, дый памёр. — Кажуць жартаўліва, калі дагарэўшая лучына гасне раптам». Жыўцом з'есці каго. Агульны для бел. і ўкр. (живцем з'істи) м. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем. Можа, вы мяне, братцы, аслабанілі б як… Ізноў жа… жыўцом мяне жонка з'есць, бо й так я забавіўся… (МЛынькоў. На чырвоных лядах). Паводле паходжання гэта выраз каламбурнага характару. Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне слова з'есці 'замучыць нападкамі, ганеннем' накладзена яшчэ адно, прамое значэнне гэтага ж слова 'скарыстаць на яду' з адначасовым дапаўненнем гэтага значэння экспрэсіўным дадаткам жыўцом 'у жывым стане' Параўн. ужыванне дзеяслова з'есці і фразеалагізма жыўцом з'есці ў наступным урыўку: «З'есць мяне шэф, калі даведаецца, далібог, жыўцом з'есць…» (І. Новікаў). З Забаронены плод. Паўкалька з руск. м. (запретный плод). Штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае. Вось яны, яго грахі маладосці, якіх яна баялася яшчэ да замужжа Дашы, лічыла, што чалавек, які адкусіў ад забароненага плода, калі-небудзь спакусіцца зноў (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). У рускай мове выраз узнік з прыказкі Запретный плод сладок, якая склалася на аснове біблейскага міфа пра першых людзей на зямлі. Паводле Бібліі (Быццё, 2, 16–17), Бог дазволіў Адаму і Еве есці плады з усіх дрэў, апрача дрэва пазнання дабра і зла: «I не датыкайцеся да іх, каб вам не памерці». Аднак занадта цікаўная Ева не ўтрымалася, каб не сарваць забаронены плод, і спакусіла таксама Адама. За гэта абое былі пакараны і выгнаны з раю. Забіванне казла. Агульны для ўсходнесл. м. Гульня ў даміно. На жаль, нямала ў нас мужчын, якія пасля работы, у выхадны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці, зісти
52 👁
 ◀  / 440  ▶