Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
С. Кліменценкі, Л. Прокшы, М. Чавускага і інш., напрыклад: Партыя цяпер апынулася ў ролі жабы ў каляіне (ЛіМ. 22.03.1996). Жалезная заслона. Калька з англ. (ігоn сurtаіn) або ням. (dег еіsегnе Vогhапд) м. Самаізаляцыя, сур'ёзная перашкода ў кантактах (пераважна паміж дзяржавамі). Жалезная заслонаў канцы васьмідзесятых гадоў была ўжо добра такі прыўзнята (Т. Кароткая. Дом вокнамі у заўтра). У замежнай прэсе выраз дастасоўваўся да Савецкага Саюза, які адгарадзіў сябе «жалезнай заслонай» ад краін заходняй дэмакратыі. Выраз у яго палітычным значэнні і менавіта ў дачыненні да СССР упершыню выкарыстаў Гебельс у артыкуле «2000-ы год», апублікаваным у часопісе «Dаs Rеісh» 23.02.1945 г. Але шырокую вядомасць і пашыранасць у замежным друку гэты выраз атрымаў пасля таго, як 5.03.1946 г. быў ужыты У. Чэрчылем пры выступленні ў Фултане. Жарты сказаць. Паўкалька з руск. м. (шутка сказать). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання важнасці, значнасці чаго-н., абазначае 'зусім не простая справа'. Жарты сказаць — я пабачу сапраўдных пісьменнікаў (Я. Скрыган. Світанак). У руск. м. форма шутка сказать замест чаканай шутку сказать з'яўляецца сінтаксічным перажыткам: у помніках ХІІІ-ХІV стст. і пазнейшых часта сустракаецца назоўны скл. аб'екта пры незалежным інфінітыве. Журавéль у небе. Агульны для бел. і руск. м. Аддаленая будучыня, нешта няпэўнае. Як бы, паверыўшы ў байкі тыя, пагнаўшыся за тым жураўлём у небе, не страціць і тое, што яшчэ засталося (І. Мележ. Людзі на балоце). Паходзіць з прыказкі Лепш сініцаў руках, чым журавель у небе, якая абазначае 'лепш мець што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні' і спарадзіла два фразеалагізмы (гл. сініца ў руках). Жывы труп. Відаць, калька з франц. м. (саdаvге vіvаnt). Вельмі слабы, хворы, блізкі да смерці чалавек. Даведаўшыся, што ў Каляды быў партызанскі доктар, прыехалі эсэсаўцы, каб забраць яго, але, паглядзеўшы, махнулі рукой. «Гэта жывы труп», — сказаў эсэсаўскі афіцэр (І. Гурскі. У агні). Пабудаваны на мастацкім прыёме аксюмарана — наўмыснага спалучэння двух слоў неаднолькавай часціны мовы, якія выражаюць лагічна неспалучальныя паняцці і ўзаемна выключаюць адно аднаго. Жыў курылка. Запазыч. з руск. м. (жив курилка). Вокліч задавальнення, захаплення, здзіўлення і пад. пры ўпамінанні пра таго, хто, нягледзячы на што-н., існуе, жыве, дзейнічае. Нарэшце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dеr, vоrhапд, абекта, еіsеrnе, зяўляецца, саdаvrе, сурёзная, іrоn
72 👁
 ◀  / 440  ▶