трэба, Антось Клепча, які ўжо з кірмашу едзе, запісаўся з гэтай самай Хлёркавай Ганнай… (М. Скрыпка. Збоку прыпёку). У вобразнай аснове фразеалагізма — супастаўленне чалавечага жыцця з дарогай на кірмаш і вяртаннем з кірмашу. Ё Ёлкі зялёныя. Запазыч. з руск. м. Вокліч захаплення, прыкрасці і пад. — Хлопчыкі мае! — крычаў Валодзя ўжо на самым вільчыку страхі. — Ах вы, ёлкі зялёныя, як далёка відаць! (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Ёсць меркаванне, што ўзнікненне выразу звязана з тым, што даўней на карчомных шыльдах малявалі яловыя галінкі. Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах у каго. Паўкалька з руск. м. (есть еще порох в пороховницах). Хто-н. мае сілу, энергію, каб зрабіць, здзейсніць што-н. Каб даказаць, што сапраўды ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, ён, Пратасевіч, разагнаўся і, зусім не адчуваючы сваіх ног, як хлапчук, перасігнуў тады двухметровы язык полымя (А. Васілевіч. Пратасевіч). Крылаты выраз з аповесці М. В. Гогаля «Тарас Бульба». У час бітвы з непрыяцелем Тарас тройчы звяртаецца да казакоў: «Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах? Ці не аслабела казацкая сіла? Ці не гнуцца казакі?» I чуе іх адказ: «Ёсць яшчэ, бацька, порах у парахаўніцах. Не аслабела яшчэ казацкая сіла; яшчэ не гнуцца казакі!» Ж Жаба ў каляіне. Уласна бел. Нікчэмнасць, асуджаная на пагібель. — А што такое Абрамчык? Гандлярчык, і то дробны… — Жабаў каляіне, — дадае Навумовіч (Л. Прокша. Інтрыгі прэзідэнцкага двара). Выраз з аднайменнай байкі (1927) К. Крапівы, у якой гаворыцца, як жаба, сеўшы ў каляіну, рашыла перавярнуць воз. Але: «Тут колам — хрась! I кроў і гразь… Пад кола, жаба, не падлазь». Выраз з намёкам на байку, адкуль ён паходзіць, і без намёкаў выкарыстаны ў творах І. Гурскага, А. Жука
42 👁