Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
калька з ням. м. (mеlkеndе Кuh). Крыніца матэрыяльных даброт, якой можна несумленна карыстацца ў асабістых мэтах. Варочаецца Валодзька на ложку, думае. Ах, грошы-грошыкі!.. Многа дае дзяржава, але ж ёй і аддаваць трэба. Ведама, не дойная карова (М. Герчык. Гісторыя хваробы). Выраз з празрыстай унутранай формай. Дражніць гусей. Запазыч. з руск. м. Злаваць каго-н., выклікаць злосць. Абаронцу лягчэй выступаць, калі ў яго вераць падапечныя. Будзьце стрыманымі і не дражніце без патрэбы гусей (М. Машара. Лукішкі). Крылаты выраз з байкі І. А. Крылова «Гусі» (1811). У ёй гаворыцца, як гусі, якіх селянін гнаў у горад прадаваць і «не вельмі ветлівы быў» з імі, раззлаваліся і сталі наракаць (пераклад М. Клімковіча): Таго не цяміць невук той, што ўсе Павінны к нам адносіцца з пашанай, Бо мы свой знатны род вядзём ад тых гусей, Якімі некалі быў Рым уратаваны. Падарожны адказаў гусям, што іх продкаў заслужана шанавалі ў свой час, а гэтыя гусі ні да чаго не прыдатныя, апрача смажаніны. У маралі выраз набывае абагульнена-пераносны сэнс: Мог думку гэту ў байцы я далей развіць, Ды каб гусей не раздражніць. Другая натура. Агульны для ўсходнесл. м. Арганічная патрэба, унутраная схільнасць, істотная рыса каго-н. У яго ўзросце ўсякая дробязь мае значэнне, і асцярожнасць робіцца другой натурай (У. Шыцік. Капітан). «Абломак» прыказкі Прывычка — другая натура (паўкалькі з лац. м.: соnsuеtudо еst аltera nаturа). Другая частка прыказкі стала ўжывацца ў спалучэнні не толькі са словам прывычка. Другі бок медаля. Гл. адваротны (другі) бок медаля. Другое дыханне. Калька з англ. м. (sесоnd bгеаth). Новыя сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і пад.). У стоме, адчаі, бядзе надзею не мкніся закрэсліць. Як новай паэмы раздзел, дыханне другое ўваскрэсне (Ю. Голуб. Другое дыханне). Паходзіць з маўлення спартсменаў-бегуноў. У часе бегу на далёкія дыстанцыі ў здаровага чалавека пасля крайняй стомы нечакана адбываецца новы прыліў сілы, выраўноўваецца дыханне. Дуба даць. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'памерці' (параўн. у польск. м.: dаć dębа — 'уцячы, даць цягу'). Ану, Тоўкач, марш за падводай. Інакш твой Маслакоў… дуба дасць (В. Быкаў. Круглянскі мост).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁
 ◀  / 440  ▶