Для адводу вачэй. Агульны для бел. і руск. (для отвода глаз) м. З мэтай адцягнуць увагу, стварыць знешняе ўражанне, падмануць. Нават неспрактыкаваны слых адразу адчуў бы самае звычайнае бразгаценне металу, якое бывае тады, калі часткі машыны не падагнаны як след адна да адной, зроблены наспех, для адводу вачэй (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Утвораны на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма адводзіць вочы каму (гл.), набыў уласцівасці прыслоўна-акалічнасных выразаў. Для ачысткі сумлення. Калька з франц. м. (раг асquіt dе сопsсіепсе). У апраўданне сваіх учынкаў, каб потым не шкадаваць аб чым-н., не раскайвацца ў чым-н. Ды якія там грошы, нічога не трэба!.. Ну, калі вам так карціць, то, як гаворыцца, для ачысткі сумлення вышліце… (В. Гігевіч. Варыянт). У франц. м. фразеалагізм мог сфарміравацца на базе дзеяслоўнага выразу ачысціць сумленне, які прыйшоў з перакладам біблейскіх тэкстаў, напрыклад: «Хрыстос ачысціць сумленне наша ад мёртвых спраў» (Пасланне да яўрэяў, 9, 14). Для блізіру. Агульны для бел. і руск. (для блезиру) м. З мэтай стварыць падманлівае ўражанне. У Грыбаўцах гэтым часам нашы зайшлі да Карповіча, бацькі начштаба, пабілі для блізіру вокны, забралі лесніка (А. Карпюк. Пушчанская адысея). У франц. м. ёсць устойлівае спалучэнне раг рlаіsіг (дзе другі кампанент чытаецца як плезір) са значэннем несур'ёзна, дзеля забавы'. Трапіўшы някніжным шляхам у нашу мову і не маючы ў ёй матываванай апоры на якое-небудзь слова, назоўнік плезір атрымаў народна-этымалагічнае пераасэнсаванне, «зрадніўся» са словам блізка ў значэнні прыблізна' (на аснове гукавога і часткова сэнсавага золіжэння). Адбыліся і некаторыя семантычныя зрухі ў выразе параўнальна з яго першакрыніцай. Для (дзеля) понту. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. для понта, укр. для понту). З мэтай стварыць пэўнае ўражанне (форсу, важнасці, паказухі і пад). — Бачу, казакі — дужы народ? — Гэта я дзеля звычайнага понту — Стала быць, дзеля понту? — Так, дзеля понту. — Што ж, для понту дык для понту. А чаго баяцца? (І. Чыгрынаў. Ігракі). Паходзіць з турэмна-лагернага жаргону. Утвораны па мадэлі з сэнсава тоеснымі выразамі для віду, для блізіру, для прыклёпу і інш. Понт ужываецца ў маўленні карцёжнікаў побач са словамі панцёр ('ігрок, які ставіць на кон пэўную суму грошай') і панціраваць ('рабіць стаўку, якая ў выніку пройгрышу пераходзіць да банкаўшчыка') — Параўн. у франц. м.: ропtе (чытаецца: понт) — панцёр' і 'уплывовая асоба
Дадатковыя словы
збліжэння, несурёзна, рlаіsіr
34 👁